Шувайх
Шувайх (араб. الشويخ) — востраў у Персідскім заліве, уваходзіць у склад аднайменнай свабоднай эканамічнай зоны ў межах горада Кувейт. У нашы дні аб’яднаны з мацерыковай сушай мастом. Плошча — 3,74 км².
Шувайх | |
---|---|
ар. الشويخ | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 3,74 км² |
Найвышэйшы пункт | 7 м |
Размяшчэнне | |
29°21′25,70″ пн. ш. 47°54′44,30″ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Персідскі заліў |
Краіна | |
У 1978—1996 гадах на востраве арганізоўваліся археалагічныя раскопкі, у выніку якіх на пагорку Тэль-Аказ былі знойдзены старажытнае паселішча, рэшткі зараастрыйскага храма эпохі Селеўкідаў і парфян, а таксама клад манет перыяду Абасідаў.