Шукальнікі шчасця
«Шукальнікі шчасця» (іншыя назвы: Стварэнне свету, Сям'я, Бірабіджан) — фільм беларускага рэжысёра Уладзіміра Корш-Сабліна пра яўрэяў-перасяленцаў, якія пераехалі ў бірабіджанскі калгас «Ройтэ-Фелд».
«Шукальнікі шчасця» | |
---|---|
Жанр | кінакамедыя |
Рэжысёр | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | Б. Рабаў |
Кампазітар | |
Кінакампанія | Беларусьфільм |
Працягласць | 80 хв. |
Краіна | СССР |
Мова | руская |
Год | 7 кастрычніка 1936[1] |
IMDb | ID 0026119 |
Сюжэт
правіцьУ 1928 годзе сям'я старой Двойры — дочкі Роза і Бася, сын Лёва і зяць Піня (муж Басі) прыязджаюць з-за мяжы (адкуль менавіта, не гаворыцца) на Далёкі Усход. Там яны ўступаюць у калгас «Ройтэ Фелд» і пачынаюць працаваць. Роза закахалася ў мясцовага рыбака Карнея. Аднак Піня не жадае працаваць. Ён хоча знайсці золата і збегчы з ім у Кітай, каб адкрыць там фабрыку і стаць «каралём шлеек». Калі Лёва раскрывае яго задуму, Піня амаль забівае яго і збягае. Падазрэнне падае на Карнея. На мяжы Піню ловяць, а золата, якое ён намыў, аказваецца падманкай. Адначасна разгортваюцца адносіны Басі і старшыні калгасу Натана. Фільм заканчваецца вяселлем Карнея і Розы.
У ролях
правіць- М. М. Блюменталь-Тамарына — Двойра
- В. Л. Зускін — Піня
- Л. А. Шміт — Роза
- Л. М. Тайц — Бася
- Аляксандр Караў — Натан
- С. Р. Яраў — Карней
- Барыс Жукоўскі — бацька Карнея
- Іона Бій-Бродскі — Шлёма
Здымачная група
правіць- Аўтар сцэнарыя: Іаган Зэльцэр , Рыгор Кобец
- Рэжысёры: Уладзімір Корш-Саблін
- Аператар: Б. Рабаў
- Мастак: У. Пакроўскі
- Кампазітар: І. В. Дунаеўскі
- Аўтар тэкстаў песень: Уладзімір Валжэнін
- Гукарэжысёр: Н. Косараў
Гл. таксама
правіцьЗноскі
Літаратура
правіць- Игорь Авдеев, Лариса Зайцева Все белорусские фильмы : каталог-справочник. Игровое кино (1926—1970). — Минск: Беларуская навука, 2001. — Т. 1. — 240 с. — ISBN 985-08-0023-2