Шуцманша́фт (ням.: Schutzmannschaft), скар. шу́ма (ням.: Schuma), ад шу́цман (ням.: Schutzmann — супрацоўнік ахоўнай паліцыі ў Германіі да 1945 года) — «ахоўныя каманды», асаблівыя падраздзяленні, першапачаткова ў складзе дапаможнай паліцыі Трэцяга рэйха на акупаваных тэрыторыях у гады Другой сусветнай вайны, карныя батальёны, якія дзейнічалі пад непасрэдным камандаваннем немцаў і разам з іншымі нямецкімі часцямі. Як правіла, фармаваліся з тутэйшага насельніцтва і ваеннапалонных. Пазней на базе асобных батальёнаў былі сфармаваныя часці Вафен СС.

Шуцманшафт
Schutzmannschaft
Bundesarchiv Bild 121-1500, Ukraine, Ordnungspolizei, Rayonposten Sarig.jpg
Гады існавання 1941—1945
Краіна Сцяг Нацысцкай Германіі Трэці рэйх
Уваходзіць у паліцыя парадку
Тып дапаможная паліцыя
Функцыі карныя аперацыі і барацьба з партызанамі
Колькасць каля 300.000 чалавек
Дыслакацыя Генерал-губернатарства
Рэйхскамісарыят Остланд
Рэйхскамісарыят Украіна
Рэйхскамісарыят Масковія
Дэвіз «Treu, Tapfer, Gehorsam» («Верны, Храбры, Паслухмяны»)
Войны Другая сусветная вайна
Вялікая Айчынная вайна
Удзел у баі з партызанамі, карныя аперацыі

Былі найболей шматлікія на колішніх польскіх тэрыторыях, у заходняй частцы Савецкага Саюза і ў Балтыі.

ФормаПравіць

Сябры шуцманшафтаў насілі нямецкую вайсковую форму, але з асаблівымі знакамі адрознення ([1]), на рукаве мелі нашыўку з надпісам «Treu, Tapfer, Gehorsam» — «Верны, Храбры, Паслухмяны».

ПрымяненнеПравіць

Першыя батальёны «Шума» сталі стварацца немцамі ў канцы ліпеня 1941 года. Да канца 1942 года колькасць «шума» дасягнула прыкладна 300 тысяч людзей, зарганізаваных у батальёны, а таксама якія служылі на розных асобных пасадах.

 
Супольная аперацыя шуцманшафта і паліцыі бяспекі падчас Паўстання ў Варшаўскім гета
Здымак да рапарта Юргена Штропа, май 1943 года. Арыгінальны нямецкі тэкст: «Ужыванне туземных жаўнераў у аперацыі»

Шуцманшафт-каманды прымалі ўдзел у забойстве яўрэяў у ходзе «канчатковага вырашэння яўрэйскага пытання», у ахове канцэнтрацыйных лагераў і лагераў смерці, а таксама былі чынна далучаныя ў гэтак званыя «дзеянні па ліквідацыі бандыцкіх фармаванняў» (антыпартызанскія дзеянні).

Часта у адносінах да шуцманаў выкарыстоўваўся тэрмін «туземныя жаўнеры» («аскары» ням.: Askari).[1][2]

Сістэма званняўПравіць

Адпаведнасць сістэмы званняў ахоўнай паліцыі і вермахта.[3]

Шуцманшафт Вермахт
Schutzmann Schütze Радавы
Unterkorporal Gefreiter Яфрэйтар
Vizekorporal Obergefreiter
Korporal Stabsgefreiter
Vizefeldwebel Feldwebel Сяржант
Kompaniefeldwebel Oberfeldwebel Старшы сяржант
Zugführer Leutnant Лейтэнант
Oberzugführer Oberleutnant Старшы лейтэнант
Kompanieführer Hauptmann Капітан
Batallionsführer Major Маёр

Беларускія шуцманыПравіць

Спіс некаторых беларускіх фармаванняў шуцманшафт:

Гл. таксамаПравіць

Зноскі