Шчэ́пан Лех Тва́рдах (польск.: Szczepan Lech Twardoch; нар. 23 снежня 1979) — польскі пісьменнік, родам з Верхняй Сілезіі.

Шчэпан Твардах
Szczepan Lech Twardoch
Шчэпан Твардах у Лодзі (2012)
Шчэпан Твардах у Лодзі (2012)
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 23 снежня 1979(1979-12-23)[1] (44 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Жонка Agata Twardoch[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, сацыёлаг, філосаф, публіцыст
Кірунак Мастацкая літаратура
Мова твораў польская
Дэбют 2007
Прэміі
Узнагароды Paszport „Polityki” (2012)
Nagroda Fundacji im. Kościelskich (2015)
szczepantwardoch.pl
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Атрымаў адукацыю ў галіне гуманітарных навук (філасофія і сацыялогія) ў Катавіцкім універсітэце. Працаваў знешнім карэспандэнтам у некалькіх польскіх часопісах, у тым ліку літаратурным крытыкам у «Christianitas» і аглядальнікам для «Polityka». У сваёй журналісцкай працы ён у асноўным займаўся гісторыяй зброі, а таксама сілезскай мовай і культурай.

З 2003 г. публікуе кароткія навукова-фантастычныя творы і апавяданні ў спецыялізаваных часопісах. Свой першы раман Шчэпан апублікаваў у 2007 г. Яго раман «Вечны Грунвальд» (2010) быў намінаваны на прэмію Іосіфа Манкевіча, а наступны «Марфін» (2012) атрымаў адразу некалькі ўзнагарод. Затым яшчэ адзін раман «Драч» (2014) быў намінаваны на літаратурную прэмію «Ніке»[2], а таксама стаў лаўрэатам нямецкай літаратурнай прэміі «Brücke Berlin 2016» [3].

Абраная бібліяграфія правіць

Раманы правіць

  • Sternberg (2007)
  • Epifania wikarego Trzaski (2007)
  • Przemienienie (2008)
  • Zimne wybrzeża (2009)
  • Wieczny Grunwald, powieść za końca czasów (2010)
  • Morfina (2012)
  • Drach (2014)
  • Król (2016)

Зборнікі апавяданняў правіць

  • Obłęd rotmistrza von Egern (2005)
  • Prawemwilka (2008)
  • Tak jest dobrze (2011)
  • Ballada o pewnej panience (2017)

Беларускія пераклады правіць

  • Кароль[4].

Крыніцы правіць

  1. Szczepan Twardoch // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Znamy finalistów Nike 2015. culture.pl. Праверана 13 верасня 2015.
  3. Drach nagrodzony!. instytutksiazki.pl (14 ліпеня 2016). Праверана 15 ліпеня 2016.
  4. “Янушкевіч” выдае адзін з найлепшых твораў сучаснай польскай прозы – “Караля” Шчэпана Твардаха. Reform.by (22 студзеня 2023).