Шылуце
Шылуце (літ.: Šilutė, жам. Šėlotė, ранейшая назвы — Гейдэкруг[2], ням.: Heydekrug, у традыцыі Рэчы Паспалітай — Шылакарчма́, польск.: Szyłokarczma[3][4]) — горад на захадзе Літвы, каля мяжы з Расіяй (Калінінградская вобласць) і Куршскага заліва. Адміністрацыйны цэнтр Шылуцкага раёна Клайпедскага павета. Шылуце адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Малая Літва.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьШылакарчма была заснавана ў 1511 годзе на дарозе паміж Клайпедай і Тыльжай на землях Усходняй Прусіі. Спачатку гэта было месца, дзе адпачывалі вандроўнікі на дарозе паміж гэтымі гарадамі (адсюль і пайшла назва горада). У 1550 годзе тут быў пабудаваны першы касцёл, а паселішча пачало інтэнсіўна развівацца. На працягу 500 гадоў месца было вядома сваім рыбным гандлем.
У выніку Мемельскага паўстання 1923 года тэрыторыя ў складзе Літвы, з 1939 года ў складзе Германіі. У часы Другой сусветнай вайны тут размяшчаўся буйны лагер для ваеннапалонных.
Насельніцтва
правіць
|
Гарады-пабрацімы
правіцьВядомыя асобы
правіць- Дональдас Кайрыс (нар. 1977) — літоўскі баскетбаліст, трэнер.
Зноскі
правіць- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 12 лютага 2023.
- ↑ Лист 11-1 Шилуте (Верден). Трехверстовка, Военно-топографическая карта Шуберта. . www.etomesto.ru. Праверана 19 снежня 2024.
- ↑ Wojciech Kętrzyński. Nazwy miejscowe polskie Prus zachodnich, wschodnich i Pomorza, wraz z przezwiskami niemieckiemi. — Nakł. Zakładu Narod. im. Ossolińskich, 1879. — 240 с.
- ↑ SgKP 1892, s. 109.
- ↑ State Data Agency of Lithuania Праверана 18 лютага 2018.
- ↑ State Data Agency of Lithuania Праверана 2 чэрвеня 2019.
- ↑ а б в Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 19 чэрвеня 2022.
Літаратура
правіць- Szyłokarczma // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XII: Szlurpkiszki — Warłynka (польск.). — Warszawa, 1892. — S. 109.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Шылуце