Эварыст Ндаішыміе

Эварыст Ндаішыміе (рундзі: і фр.: Évariste Ndayishimiye; нар. каля 17 чэрвеня 1968, Гіхета, Гітэга) — дзяржаўны, ваенны і палітычны дзеяч, дзеючы прэзідэнт Бурундзі з 18 чэрвеня 2020 года. Прадстаўнік супольнасці хуту.

Эварыст Ндаішыміе
фр.: Évariste Ndayishimiye
генеральны сакратар (Нацыянальны савет абароны дэмакратыі – Сілы абароны дэмакратыі)
з 20 жніўня 2016
Папярэднік Pascal Nyabenda[d]
прэзідэнт[d] (Burundi National Olympic Committee[d])
2009 — 2017
Пераемнік Lydia Nsekera[d]
прэзідэнт Бурундзі[d]
з 18 чэрвеня 2020
Папярэднік Pascal Nyabenda[d]
Нараджэнне каля 17 чэрвеня 1968(1968-06-17)[1] (55 гадоў)
Жонка Angeline Ndayishimiye[d]
Партыя
Дзейнасць палітык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў 1968 годзе ў камуне Гіхета. Вучыўся на юрыдычным факультэце ва ўніверсітэце Бурундзі ў Бужумбуры. Пасля штурму летам 1995 года кампуса ўніверсітэта вайскоўцамі-тутсі далучыўся да НСАД—САД. Паступова вылучыўся на камандныя пазіцыі ў баявых фармаваннях паўстанцаў; яго непасрэдным камандзірам быў Нкурунзіза.

Кантраляваў праграму інкарпарацыі баевікоў НСАД—САД у рэгулярнае бурундыйскае войска, згодна з заключанымі з урадам дамоўленасцямі. У званні брыгаднага генерала арміі, заняў найважнейшыя пасады начальніка кадравага ўпраўлення і аддзела матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння. У 2006—2007 быў міністрам унутраных спраў і грамадскай бяспекі, пасля чаго заняў пасаду кіраўніка ваеннага кабінета (дарадцы) пры прэзідэнце. У 2009 годзе Ндаішыміе стаў кіраўніком нацыянальнага Алімпійскага камітэта Бурундзі.

26 студзеня 2020 года на з’ездзе НСАД—САД быў вылучаны кандыдатам у прэзідэнты Бурундзі. Атрымаў перамогу на агульных выбарах, якія прайшлі 20 мая 2020 года, атрымаўшы 68,72 % галасоў выбаршчыкаў (пры яўцы 87,7 %). Уступіў на пасаду прэзідэнта крыху раней за належнае — 18 чэрвеня 2020 года.

Зноскі