Эвелін Кейс
Эвелін Кейс (англ.: Evelyn Keyes; 20 лістапада 1916 — 4 ліпеня 2008) — амерыканская актрыса.
Эвелін Кейс | |
---|---|
англ.: Evelyn Keyes | |
![]() | |
Род дзейнасці | кінаактрыса, актрыса |
Дата нараджэння | 20 лістапада 1916[1][2][…] ці 20 лістапада 1919[4] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 ліпеня 2008[1][2][…] |
Месца смерці | |
Муж | Чарльз Відар, Джон Х'юстан, Artie Shaw[d], Barton Bainbridge[d], Чарльз Відар, Джон Х'юстан і Artie Shaw[d] |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Эвелін Луіза Кейс нарадзілася ў невялікім мястэчку Порт-Артур у штаце Тэхас. У юнацтве яна выступала ў царкоўным хоры, а ў 18 гадоў падпісала кантракт з прадзюсарам Сесіль дэ Мэла на здымкі ў кіно. Спярша яна выканала некалькі эпізадычных роляў у фільмах катэгорыі «В» на кінастудыі «Paramount Pictures», а ў 1939 годзе ў фільме «Знесеныя ветрам» сыграла невялікую, але сваю самую знакамітую ролю, Сьюлін О’Хара, сястру Скарлет.
У 1956 году Эвелін пакінула здымкі ў кіно, з’явіўшыся затым на экранах толькі некалькі разоў у невялікіх ролях у кінафільмах і тэлесерыялах.
У 1977 годзе яна апублікавала аўтабіяграфію «Малодшая сястра Скарлет О’Хара: Маё яркае жыццё ў Галівудзе і за яго межамі».
Асабістае жыццёПравіць
Эвелін чатыры разы выходзіла замуж:
Бартон Бэйнбрыдж (1938—1940) (смерць мужа). Чарльз Відар (1943—1945) — рэжысёр, шлюб з якім скончыўся разводам. Джон Х’юстан (1946—1950) — акцёр і рэжысёр, разам з якім яна ўяла за сына мексіканскага хлопчыка Пабла. Арці Шоў (1957—1985) — музыкант (развод). Эвелін памерла ад раку 4 ліпеня 2008 года ў сваім доме ў Мантэсіта, непадалёк ад Санта-Барбары. Сваякі паведамілі пра смерць актрысы толькі праз тыдзень.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119018713 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
- ↑ 2,0 2,1 Evelyn Keyes // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 3,0 3,1 Evelyn Keyes // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Lundy D. R. Evelyn Keyes // The Peerage