Эві Захенбахер-Штэле

Эві Захенбахер-Штэле (ням.: Evi Sachenbacher-Stehle; 27 лістапада 1980, Траўнштайн, Баварыя) — тытулаваная нямецкая лыжніца, якая выступае за зборную Германіі з 1998 года. З 2012 года — член зборнай Германіі па біятлоне.

Лыжнік
Эві Захенбахер-Штэле
SACHENBACHER STEHLE Ev Tour de Ski 2010.jpg
Асабістая інфармацыя
Пол жанчына
Імя пры нараджэнні ням.: Evi Sachenbacher
Грамадзянства Сцяг Германіі Германія
Дата нараджэння 27 лістапада 1980(1980-11-27) (40 гадоў)
Месца нараджэння Траўнштайн, Баварыя, ФРГ
Рост 162 см
Вага 52 кг
Кар’ера
Клуб WSV Reit im Winkl
Статус актыўная
Медалі
Лыжныя гонкі
Алімпійскія гульні
Срэбра Солт-Лейк-Сіці 2002 асабісты спрынт
Золата Солт-Лейк-Сіці 2002 эстафета 4×5 км
Срэбра Турын 2006 эстафета 4×5 км
Золата Ванкувер 2010 камандны спрынт
Срэбра Ванкувер 2010 эстафета 4×5 км
Чэмпіянаты свету
Бронза Рамзау 1999 эстафета 4×5 км
Срэбра Валь-дзі-Ф'емэ 2003 праследаванне 5+5 км
Золата Валь-дзі-Ф'емэ 2003 эстафета 4×5 км
Срэбра Сапара 2007 камандны спрынт
Срэбра Сапара 2007 эстафета 4×5 км
Срэбра Ліберац 2009 эстафета 4×5 км
Біятлон
Сусветныя ваенна-спартыўныя гульні
Бронза Ансі 2013 каманда 7,5 км
Апошняе абнаўленне: 28 лютага 2010

Спартыўная кар’ераПравіць

Лыжныя гонкіПравіць

Удзельнічала ў трох зімовых Алімпійскіх гульнях, у 2002 годзе ў Солт-Лейк-Сіці выйграла сярэбраны (індывідуальная гонка) і залаты (эстафета) медалі, у 2006 годзе ў Турыне ўдастоілася срэбра (эстафета), у 2010 годзе ў Ванкуверы атрымала срэбра (эстафета) і золата (камандны спрынт).

Захенбахер пяць разоў атрымлівала подыум Чэмпіянатаў свету, мае ў паслужным спісе залаты, бронзавы і тры сярэбраныя медалі. Дванаццаць разоў станавілася прызёркай этапаў Кубка свету, тройчы апынялася першай, чатыры разы другой і пяць — трэцяй.

Перад Алімпіядай у Турыне ў сувязі з павышаным утрыманнем у крыві гемаглабіну Захенбахер-Штэле разам з дванаццацю іншымі спартсменамі адхілілі ад спаборніцтваў на пяць дзён — Міжнародная федэрацыя лыжнага спорту палічыла, што выступленне з такой колькасцю чырвоных крывяных цельцаў можа быць небяспечным для здароўя лыжніцы. Як высвятлілася пазней, гемаглабін павялічыўся не з-за ўжывання допінгу, а стаў вынікам адаптацыі арганізма да высакагорнага клімату[1].

БіятлонПравіць

З сезона 2012—2013 выступае ў біятлоне. Лепшы вынік — 4 месца ў мас-старце на Алімпіядзе ў Сочы і перамога ў эстафеце на этапе Кубка свету ў Сочы.

Вынікі выступленняў у Кубку свету
2013/14
Вынікі
 
Эстэрсунд
 
Гохфільцэн
 
Ансі
 
Обергоф
 
Рупольдынг
 
Антхальц
 
Сочы
 
Паклюка
 
Кантыялахці
 
Хальменколен
Ачкоў Месца ЗМ Інд Спр Пр Спр Эст Пр Эст Спр Пр Спр Пр МС Эст Інд Пр Спр Пр Эст Спр Пр Інд МС ЗМ Эст Спр Пр МС ЗМ Спр Пр Спр Пр МС
136 32 25 25 адм 63 38 31 7 7 22 2 69 72 адм 11 27 20 4
2012/13
Вынікі
 
Эстэрсунд
 
Гохфільцэн
 
Паклюка
 
Обергоф
 
Рупольдынг
 
Антхальц
 
ЧС Нове-места
 
Хальменколен
 
Сочы
 
Ханты-Мансійск
Ачкоў Месца Зм Інд Спр Пр Спр Пр Эст Спр Пр МС Эст Спр Пр Эст Спр МС Спр Пр Эст Зм Спр Пр Інд Эст МС Спр Пр МС Інд Спр Эст Спр Пр МС
109 46 59 48 78 32 29 29 6 1 26 18

Інд — індывідуальная гонка
Пр — гонка праследавання
Спр — спрынт
МС — мас-старт
Эст — эстафета
Зм — змяшаная эстафета
DNS — спартсмен быў заяўлены, але не стартаваў
DNF — спартсмен стартаваў, але не фінішаваў
DSQ — спартсмен фінішаваў, але дыскваліфікаваны
LAP — спартсмен па ходзе гонкі (для гонак праследавання і мас-стартаў) адстаў ад лідара больш за на круг і быў зняты з трасы
 — спартсмен не ўдзельнічаў у гэтай гонцы
адм — гонка была адменена з-за пагодных умоў

Асабістае жыццёПравіць

З ліпеня 2005 года замужам за гарналыжнікам Іаганесам Штэле. Па-за спортам з’яўляецца салдатам Бундэсвера.

Зноскі

СпасылкіПравіць