Эдвард Іосіфавіч Рудкоўскі

Эдвард Іосіфавіч Рудкоўскі (нар. 21 сакавіка 1947, в. Мягуны, Пастаўскі раён) — беларускі навуковец, дацэнт, кандыдат філасофскіх навук.

Эдвард Рудкоўскі
Эдвард Іосіфавіч Рудкоўскі
Дата нараджэння 21 сакавіка 1947(1947-03-21) (77 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат філасофскіх навук
Альма-матар
Узнагароды

Біяграфія правіць

У 1970 годзе скончыў філасофскі факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. В. Ламаносава. 1970—1974 гадах — асістэнт, старэйшы выкладчык кафедры філасофіі і навуковага камунізму Віцебскага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава. У 1977 годзе скончыў аспірантуру Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна.

1977—1981 гадах — дацэнт кафедры філасофіі Віцебскага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава. 1981—1986 гадах — прарэктар па завочным навучанні Віцебскага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава. 1986—1990 гадах — прарэктар па навуковай рабоце Віцебскага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава. 1991—2012 гг. — загадчык кафедры сацыяльна-гуманітарных навук Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава. З 2012 года — дацэнт кафедры сацыяльна-гуманітарных навук Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава.

Навуковая дзейнасць правіць

Мае больш за 100 друкаваных работ навуковага і навукова-метадычнага характару. Сярод іх: «Свабода і адказнасць асобы», навуковыя дапаможнікі «Паліталогія», «Сацыяльная філасофія» і інш[1].

Узнагароды правіць

  • нагрудны знак «Выдатнік народнай адукацыі БССР» (1982);
  • нагрудны знак «Выдатнік асветы СССР» (1988);
  • Грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (1997);
  • Грамата Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў (1993; 1998);
  • Ганаровая Грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2003);
  • Грамата Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта (2007).

Зноскі

Літаратура правіць

  • Замковский, А. Любящий мудрость / А. Замковский // Мы і час (Віцебск). — 2007. — 30 чэрв. — С. 2.
  • Рудкоўскі Эдуард Іосіфавіч // Памяць: Пастаўскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. К. Кісялёў [і інш.]; уклад.: К. І. Козак, А. І. Кузняцоў; рэд.-склад. Г. К. Кісялёў; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : Белта, 2001. — С. 509.
  • Рудковский Э. И. // Веснік Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта. — 2007. — № 2. — С. 141—142.