Эдна Марцін (шведск.: Edna Martin, народжаная Ёхансан; 17 снежня 1908 — 11 мая 2003) — шведская мастачка па тэкстылі і педагог.

Эдна Марцін
Фатаграфія
Дата нараджэння 17 снежня 1908(1908-12-17)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 11 мая 2003(2003-05-11)[4] (94 гады)
Месца смерці
Грамадзянства Сцяг Швецыі Швецыя
Род дзейнасці мастак па тэкстылі, педагог
Месца працы
Вучоба
Узнагароды
Litteris et Artibus медаль прынца Яўгенія

Professor[d] (1980)

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзілася 17 снежня 1908 года ў гётэбаргскім прыходзе Гамлестад ў сям’і Тэадора Ёхансана і яго жонкі Сафі Флуд.

Вучылася ў школе Högskolan för design och konsthantverk (зараз факультэт мастацтваў Гётэбаргскага ўніверсітэта), працягнула сваю адукацыю ў Францыі. Пасля сваёй дэбютнай выставы ў музеі Röhsska museet у 1931 годзе, Эдна Марцін працавала мастацкім кіраўніком прадпрыемства Axevalla-Varuhemslöjd. Затым у 1935-1937 гадах працавала ў кампаніі Svenskt Tenn, якую заснавала Эстрыд Эрыксан.

 
Адна з прац Эдны Марцін.

У 19371939 гадах была мастаком па тэкстылі шведскай асацыяцыі рамеснікаў, а ў 19411953 гадах тэкстыльным дырэктарам гэтай асацыяцыі. З 1953 года Эдна была кіраўніком кампаніі Handarbetets vänner, працавала ў студыі Licium, як і вядомая мастачка Тайра Лундгрэн, і адукацыйным цэнтры Sätergläntan.

Эдна ўдзельнічала ў Сусветнай выставе ў Парыжы ў 1937 годзе, Сусветнай выставе ў Нью-Ёрку ў 1939 годзе, Х’юстанскай выставе ў 1956 годзе і ў вялікай колькасці шведскіх выстаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, пачынаючы з 1937 года.

Таксама Эдна Марцін выкладала мастацкае шыццё ў Стакгольмскай школе Констфак з 1948-га года, а затым, будучы на пасадзе старэйшага выкладчыка з 1957 па 1969 гады. Атрымала званне прафесара ў 1980 годзе.

Дзякуючы супрацоўніцтву з такімі вядомымі мастакамі, як Кайса Мелантан, Інгігерда Мелер, Элі Хэмберг і іншых, яна спрыяла ператварэнню іх ткацкага мастацтва ў манументальныя тэкстыльныя творы.

Пасля выхаду на пенсію Эдна Марцін працягвала займацца мастацтвамі, натхнённая навакольным асяроддзем Эланда, дзе яна жыла летам. Яе наватарскі падыход да работ заключаўся ў падыходзе да незнаёмых матэрыялаў, з якімі яна ніколі раней не сустракалася — гэта былі рыбалоўныя сеткі, тонкая шаўковая вуаль, якую выкарыстоўвалі пераплётчыкі. Творы мастачкі прадстаўленыя ў Нацыянальным музеі Швецыі, музеі Röhsska museet і іншых музеях краіны. За сваю мастацкую дзейнасць была ўзнагароджана ў 1964 годзе медалём Litteris et Artibus і ў 1971 годзе медалём прынца Яўгена.

Прыватнае жыццё правіць

C 1942 года яна была замужам за юрыстам Янам Гербертам Марцінам, у сям’і раслі дзеці: Сюзана, Барбара і Іахім.

Зноскі

Літаратура правіць