Эдуард Антонавіч Урублеўскі

Эдуард (Эдвард Вінцэнт) Антонавіч Урублеўскі (польск.: Edward Wincenty Wróblewski, руск.: Эдуард Антонович Вроблевский; 1848—1892) — хімік-арганік, педагог.

Эдуард Антонавіч Урублеўскі
польск.: Edward Wincenty Wróblewski
Дата нараджэння 3 лютага 1848(1848-02-03)
Месца нараджэння
Дата смерці 4 лютага 1892(1892-02-04) (44 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Род дзейнасці хімік
Навуковая сфера арганічная хімія
Месца працы
  • Пецярбургскі тэхналагічны інстытут[d]
Альма-матар
  • Пецярбургскі тэхналагічны інстытут[d] (1868)
Навуковы кіраўнік Friedrich Konrad Beilstein[d]
Член у

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў Гродне. Скончыў Пецярбургскі тэхналагічны інстытут, у якім з 1875 года працаваў прафесарам, выкладаў хімію. Правёў шэраг даследаванняў, якія садзейнічалі ўстанаўленню структуры будовы бензолу. Адзін з заснавальнікаў і актыўных членаў Расійскага фізіка-хімічнага таварыства. Аўтар прац «Гіпотэза Кекуле аб будове духмяных злучэнняў і яе праверка» (1876), «Аб некаторых злучэннях талуолавага рада» (1879) i інш.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Урублеўскі Эдуард Антонавіч // Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энцыкл. даведнік / Беларус. Энцыкл.; Гал. рэд. «Беларус. Энцыкл.»: Б. І. Сачанка (гал. рэд) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1995.