Эдуард фон Штэйгер
Эдуард фон Штэйгер (ням.: Eduard von Steiger; 2 ліпеня 1881, Лангнаў, кантон Берн, Швейцарыя — 10 лютага 1962, Берн, Швейцарыя) — швейцарскі палітык, прэзідэнт.
Эдуард фон Штэйгер | |
---|---|
ням.: Eduard von Steiger | |
![]() | |
Нараджэнне |
2 ліпеня 1881[1] |
Смерць |
10 лютага 1962[1] (80 гадоў) |
Месца пахавання | |
Партыя | |
Член у | |
Адукацыя | |
![]() |
Біяграфія
правіцьЭдуард фон Штэйгер вывучаў права ва ўніверсітэтах Жэневы, Лейпцыга і Берна. У Берне ён атрымаў у 1905 годзе ліцэнзію адваката і пачаў працаваць у юрыдычнай фірме. У маі 1914 года абраны ў Вялікі савет (парламент кантона) Берна і прасядзеў у ім 25 гадоў, да 1939 года, калі ён перамясціўся ва ўрад кантона. У снежні 1940 года абраны ў Федэральны савет на месца свайго аднапартыйца Рудольфа Мінгера.
З 10 снежня 1940 года па 9 лістапада 1951 года - член Федэральнага савета Швейцарыі. З 1 студзеня 1941 года па 31 снежня 1951 года - начальнік дэпартамента (міністр) юстыцыі і паліцыі. З 1 студзеня па 31 снежня 1950 года - віцэ-прэзідэнт Швейцарыі. З 1 студзеня па 31 снежня 1945 і з 1 студзеня па 31 снежня 1951 года - прэзідэнт Швейцарыі.
Зноскі