Эдыкт аб талерантнасці (1782)
Эдыкт аб талерантнасці (ням.: Toleranzpatent) — дакумент, выдадзены святым рымскім імператарам Іосіфам II 2 студзеня 1782 года. Паводле яго яўрэі атрымалі большую свабоду ў адпраўленні сваіх рэлігійных абрадаў.
Патэнт стаў часткаю праводзімай Іосіфам II палітыкі радыкальных рэформ па пераўтварэнні імперыі Габсбургаў у ідэальную асветніцкую дзяржаву. Дагэтуль ён выдаў эдыкт, які тычыўся толькі хрысціянскіх дэнамінацый. Жыды ж падпадалі пад ранейшыя абмежаванні, усталяваныя ў Сярэднявеччы: так, яны не мелі права валодаць нерухомасцю.
Патэнт 1782 года першапачаткова распаўсюджваўся на ніжнюю Аўстрыю. Паводле яго ўмоў яўрэйскія дзеці атрымлівалі магчымасць навучацца ў дзяржаўных школах альбо засноўваць уласныя з нямецкай мовай навучання. Дарослыя атрымалі дазвол навучацца ва ўніверсітэтах, займацца гандлем, адчыняць прадпрыемствы і служыць у войску. Ранейшыя патрабаванні па абавязковым нашэнні залатой зоркі альбо сплаты асобнага падатку былі скасаваныя[1].
Тым не менш, замест выкарыстання пісьмовага іўрыта і размоўнага ідыша прадугледжвалася ўжыванне нямецкай мовы. Афіцыйныя дакументы і падручнікі не маглі друкавацца на іўрыце[2]. «Талерантныя» яўрэі ў Вене і інтэлігенцыя падтрымала патэнт Іосіфа II, аднак большасць асцерагалася магчымай асіміляцыі і пагрозы культуры і ладу жыцця[3].
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ Ingrao, W. Charles. The Habsburg Monarchy 1618-1815. — Cambridge University Press, 1994. — С. 199.
- ↑ O’Brien, H.C. Ideas of Religious Toleration at the time of Joseph II // Transactions of the American Philosophical Society. — С. 30.
- ↑ Jews in Austria 02: Jews from 16th to 19th century // Encyclopaedia Judaica. — 1971. — Т. 3. — С. 892—. Архівавана з першакрыніцы 23 чэрвеня 2013.
Спасылкі
правіць- Тэкст эдыкту (англ.)
- Тэкст эдыкту (руск.)