Арогала
Арогала (літ.: Ariogala, традыцыйная беларуская назва — Эйраго́ла) — горад у цэнтральнай Літве. Горад знаходзіцца ў Расяйнейскім раёне Каўнаскага павета, за 31 км ад Расяйнея і за 46 км ад Кедайнея. Праз Арогалу цячэ рака Дубіса, прыток Нёмана. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёна Жамойць. Насельніцтва складае каля 3,6 тыс. чалавек.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьПершыя згадкі аб паселішчы адносяцца да 1253 года. Калі тут з’явіўся драўляны добра ўмацаваны замак. Тут жыў літоўскі князь Будзівід і нарадзіўся яго сын Віцень. Некаторы час тут жыў і Гедзімін. Некалькі разоў замак атакавалі крыжакі, але ўзяць яго змаглі толькі ў 1382 годзе.
Эйрагола была сталіцай аднаго з паветаў Жамойцкага староства, належала да каронных земляў вялікіх князёў Літоўскіх. Станіслаў Аўгуст Панятоўскі ў 1792 годзе надаў гораду Магдэбургскае права. У 1795 годзе горад трапіў у склад Расійскай імперыі.
У 1919 годзе Арогала апынулася ў складзе Літоўскай рэспублікі, а ў 1939 годзе ў СССР. З 1991 года горад зноў увайшоў у склад Літвы.
Зноскі
- ↑ Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 12 лютага 2023.
- ↑ Тэлефонныя коды гарадоў (раёнаў) Літвы
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Арогала