Эканоміка Паўднёвага Судана

Паўднёвы Судан адносіцца да ліку найменш развітых краін, маючы адзін з самых нізкіх у свеце ВУП на душу насельніцтва (1500 дал.). Ад самага эканамічнага дна адсталую аграрную краіну ратуе развіты нафтаздабыўны сектар, з іншага боку празмерная залежнасць ад нафты вядзе да хранічных крызісаў і не дае стымулу да развіцця.

Агульная характарыстыка правіць

ВУП на душу насельніцтва ў Паўднёвым Судане не дасягае і 1500 долараў (2018) пры тым, што краіна здабывае і экспартуе нафту. Зрэшты, багацце нафтай абярнулася «галандскай хваробай»: ва ўсім свеце толькі Усходні Тымор гэтак жа залежыць ад кошту нафты на сусветным рынку. У 2015—2017 гг. падзенне цэн на нафту прывяло да скарачэння ВУП краіны на 20 %. Вялікім мінусам у эканоміка-геаграфічным становішчы Паўднёвага Судана з’яўляецца адсутнасць прамога выхаду да мора. Інфраструктура неразвітая, а тая што ёсць, моцна пашкоджана войнамі. Разбураны нават вадаправоды, людзям не хапае пітной вады. Краіна моцна залежыць ад гуманітарнай дапамогі. 90 % спажывецкіх тавараў купляецца за мяжой. 66 % насельніцтва ў 2015 жылі менш чым на 2 даляры ў суткі. Штогод узровень інфляцыі значна пераўзыходзіць лічбу 100 %. І толькі кітайскіе інвестыцыі робяць магчымым будаўніцтва новых дарог і прадпрыемстваў.

Сельская ггаспадарка правіць

 
Рыбак у Судах

Большая частка эканамічна актыўнага насельніцва Паўднёвага Судана занята ў натуральнай сельскай гаспадарцы. Асноўнымі экспартнымі сельскагаспадарчымі культурамі з’яўляюцца бавоўна, арахіс, сорга, цукровы трыснёг, бананы і папая. Важны кірунак сельскай гаспадаркі — жывёлагадоўля: на саванавых пашах гадуецца да 20 млн галоў буйной рагатай жывёлы. Таксама Паўднёвы Судан экспартуе драўніну, ёсць плантацыі ціка. Урадлівыя глебы і добрая забяспечанасць ападкамі даюць аграрнаму сектару краіны падставу стаць найлепшым у Афрыцы.

Нафтавы сектар правіць

Нафта — галоўны рэсурс краіны, на які абапіраецца ўся эканоміка Паўднёвага Судана: яна дае 98 % экспартных паступленняў і фармуе 80 % ВУП.[1] З 500 тысяч барэляў нафты ў суткі, якія здабывалі ў Судане да распаду краіны, 75-85 % прыпадала на радовішчы Поўдня. Нягледзячы на тое, што пасля набыцця незалежнасці здабыча нафты моцна скарацілася — праўда, да канца 2017 зноў вырасла да 130 тыс.барэляў у дзень — дагэтуль экспартуецца каля 98 % забытай нафты (большая частка ідзе на кітайскі рынак). Стужка нафтаправода знітоўвае радовішчы Паўднёвага Судана з суданскім портам Порт-Судан. Такім чынам, Хартум кантралюе трубаправоды, праз якія чорнае золата ідзе на экспарт, і ў кожнага боку ёсць уласныя інтарэсы па пытаннях, звязаных з размеркаваннем нафтавых прыбыткаў. Маецца праект трубаправода да кенійскага порту. Ёсць планы будаўніцтва нафтаперапрацоўчага завода, які б даў штуршок эканамічнаму развіццю і развіццю прамысловасці.

Электраэнергетыка правіць

Большая частка электраэнергіі, доступ да якой мае толькі 2 % насельніцтва, выпрацоўвацца на дызельных генератарах. Пры гэтым рэкі краіны тояць вялізны гідрапатэнцыял.

Транспарт правіць

З 10 000 км аўтадарог толькі 2 % маюць асфальтавае пакрыццё.[2]

Знешні гандаль правіць

Галоўным гандлёвым партнёрам з’яўляецца Кітай, на які прыпадае 98 % экспарту тавараў (выключна нафта), і ўсяго 11 % імпарту. 58 % тавараў і паслуг імпартуецца з Уганды: гэта прадукты харчавання, лёгкай прамысловасці; транспатныя, інфармацыйныя паслугі. За Угандай і Кітаем ідуць Пакістан і Японія. З Японіі і ЕС імпартуюцца машыны, сродкі сувязі, лекі.[3]

Заўвагі правіць