Галандская хвароба - негатыўная сітуацыя, калі эканоміка моцна залежыць ад экспарту аднаго ці некалькіх відаў сыравіны, якія забяспечваюць значную долю нацыянальнага прыбытку. Гэта прыводзіць да шырокага прытоку ў краіну замежнай валюты і, адпаведна, падаражэнню валюты нацыянальнай, што прыгнятае іншыя галіны экспарту. У выніку слаба развіваюцца іншыя нацыянальныя вытворчасці.

Паходжанне тэрмінуПравіць

Адкрыццё галандцамі радовішчаў нафты ў Паўночным моры прывяло да росту нафтавага экспарту, падаражэнню галандскай валюты і значнаму скарачэнню традыцыйнага дзеля гэтай краіны экспарту цюльпанаў. Гэта выклікала рост беспрацоўя.

Сітуацыя ў сучаснай БеларусіПравіць

Некаторыя беларускія эксперты, у прыватнасці Зміцер Крук, тлумачаць цяперашні стан беларускай эканомікі як класічную "галандскую хваробу", спасылаючыся на вялізную залежнасць краіны ад экспарту нафтапрадуктаў і дэградацыю індустрыяльнага сектару, які адрозніваецца высокім прыбытковым коштам прадукцыі[1].

СпасылкіПравіць

Зноскі