Экзерцыргаўз (Магілёў)

Экзерцыргаўз (таксама манеж) — колішняе збудаванне на Саборнай плошчы ў Магілёве.

Славутасць
Экзерцыргаўз
Mahiloŭ. Магілёў, экзэрцыргаўз (1840).jpg
Экзерцыргаўз на панараме горада, каля 1840 г.
53°54′02,42″ пн. ш. 30°20′01,48″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктар Васіль Пятровіч Стасаў
Будаўніцтва 18151823 гады

Быў узведзены каля Іосіфаўскага сабора па праекце архітэктара В. Стасава ў 1815-1823 гг. падчас кватаравання ў Магілёве 1-й арміі. Пры яго будаўніцтве былі выкарыстаны металічныя арачныя фермы[1]. Уяўляў сабой крытае прамавугольнае двухпавярховае збудаванне даўжынёй 100 м[2], якое было прызначана для ваенных практыкаванняў у халоднае і даждлівае надвор'е. У 1870 годзе будынак згарэў і больш ужо не аднаўляўся[3].

Зноскі