Элвіс Кастэла
Дэклан Патрык Мак-Манус (англ.: Declan Patrick MacManus; нар. 25 жніўня 1954, Лондан), больш вядомы як Элвіс Кастэла (англ.: Elvis Costello) — брытанскі спявак і кампазітар, які аказаў вялікі ўплыў на развіццё сучаснай поп-музыкі. Спачатку быў удзельнікам паб-рок-сцэны, да канца 1970-х гадоў ён стаў адным з самых папулярных выканаўцаў новай хвалі, а пасля атрымаў рэпутацыю, магчыма, самага аўтарытэтнага аўтара-выканаўцы пасля Боба Дылана. Сем альбомаў Элвіса Кастэла ўваходзілі ў UK Top 20, а Brutal Youth (1994) падняўся да № 2. Самымі паспяховымі сінгламі гэтага выканаўцы былі «I Can not Stand Up For Falling Down» (№ 4, 1980) і «A Good Year for the Roses» (№ 6, 1981). У 2004 годзе імя музыканта было ўнесена ў спіс 50 найвялікшых выканаўцаў усіх часоў па версіі часопіса Rolling Stone.
Элвіс Кастэла | |
---|---|
англ.: Declan MacManus | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 25 жніўня 1954[1][2] (70 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Краіна | |
Бацька | Ross McManus[d] |
Жонка | Diana Krall[d] |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | спявак, гітарыст, аўтар песень, музычны прадзюсар |
Інструменты | гітара[3], вакал[3] і музычная клавіятура[d][3] |
Жанры | рок-музыка, новая хваля[d] і панк-рок[3] |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды | |
Аўтограф | |
elviscostello.com (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Зноскі
- ↑ Declan Patrick MacManus — 2000.
- ↑ Encyclopædia Universalis — Encyclopædia Britannica, 1968.
- ↑ а б в г Montreux Jazz Festival Database Праверана 25 верасня 2020.