Электрагрыль, электрычны грыль — грыль  (руск.), служачы для падрыхтоўкі ежы і ў апошні час усё больш шырока ўжываецца ў побыце.

Электрогриль с ТЭНам  (руск.)

Будова правіць

Як правіла электрагрыль вырабляецца з нержавеючай сталі, з асаблівым антыпрыгарным пакрыццём. Існуюць розныя тыпы электрагрыляў — ад стацыянарных бетонных мадэляў, якія выкарыстоўваюцца ў кафэ і рэстаранах, да сціплых бытавых электрагрыляў, якія ўжываюцца толькі ў побыце. Аб’ядноўвае іх аднолькавая канструкцыя — мяса і іншыя прадукты, якія рыхтуюцца ў грылі, апрацоўваюцца толькі пры дапамозе электраэнергіі. Існуюць нават электрычныя вяндлярні, якія часта адносяць да электрагрыляў.

Сфера выкарыстання правіць

У сферы грамадскага харчавання, электрагрылі выкарыстоўваюцца ў першую чаргу для падрыхтоўкі страў з мяса. Як правіла, яны выкарыстоўваюцца ў невялікіх кропках грамадскага харчавання, радзей у буйных кафэ або рэстаранах. Але найбольш масава электрагрылі прымяняюцца ў хатняй гаспадарцы. Тут іх ужываюць не толькі для гатавання страў з мяса, але і для шматлікіх страў з гародніны і іншых прадуктаў. Існуе каласальная колькасць рэцэптаў для электрагрыляў.

Гісторыя з’яўлення на рынку правіць

Першыя электрагрылі з’явіліся ў продажы ў пачатку 80-х гадоў мінулага стагоддзе. У Расіі яны пачалі прадавацца ў 90-я гады, калі адкрыліся межы і ў краіне з’явіліся тавары з-за мяжы. У той час, яны былі ў навіну і каштавалі вельмі дорага. Па-сапраўднаму масавы попыт на электрагрылі з’явіўся ў апошнія дзесяць гадоў, калі іх кошт упаў настолькі, што іх купля стала рэальнасцю для любой сярэднестатыстычнай сям’і. У СССР электрагрылі выпускаліся з 70-х гадоў.

Перавагі правіць

Ключавая перавага электрагрыляў перад астатнімі мадэлямі — яны залежаць толькі ад электраэнергіі і іх можна спакойна выкарыстоўваць дома[1]. Практычна ўсе астатнія віды грыляў падыходзяць толькі для прымянення на свежым паветры. Электрагрыль можа прымяняцца для гатавання ежы дома.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Электрогрили // Товарный словарь / И. А. Пугачёв (главный редактор). — М.: Государственное издательство торговой литературы, 1961. — Т. IX. — Стб. 848—853. — 890 с.
  • Квятковский С. Инфракрасная кухня // Наука и жизнь : часопіс. — 1985. — № 7. — С. VIII, 97-99. — ISSN 0028-1263.

Спасылкі правіць

  • Даниил Головин (2012-06-18). "Гриль-party. Всё, что нужно знать о бытовых электрогрилях". АиФ. Праверана 2018-09-30.
  • 5 электрогрилей для правильных стейков Архівавана 30 верасня 2018. / Ferra.ru, 20 февраля 2017 (23-115 тыс.руб)
  • Выбираем электрогриль. Доброе утро. Фрагмент выпуска от 23.08.2017 / 1tv.ru