Электрамот (Electromote) — першы ў свеце электрычны транспартны сродак, які атрымоўваў сілкаванне ад кантактнай сеткі, які, фактычна, з’яўляўся першым тралейбусам. Ён быў прадстаўлены грамадскасці 29 красавіка 1882 вынаходнікам доктарам Вернерам фон Сіменсам у Халензее, прыгарадзе Берліна, Германія [1]. Першая тралейбусная лінія працягласцю 540 м (591 ярд) дзейнічала з 29 красавіка па 13 чэрвеня 1882 года. Маршрут пачынаўся ад станцыі Берлін-Халензее, ішоў да штрасэ 5 (цяпер Ёахім-Фрыдрых-штрасэ) і штрасэ 13 (цяперашняя Яхан-Георг-штрасэ), перасякаючы Курфюрстэндам на Курфюрстэнплац.

Першы ў свеце тралейбус, Берлін 1882

Electromote, пабудаваны кампаніяй Siemens & Halske AG, уяўляў сабой чатырохколавую фурманку з прывадам на заднія колы ад двух электрарухавікоў магутнасцю 2,2 кілавату праз ланцуговую перадачу. Тралейбус атрымліваў сілкаванне ад кантактнай сеткі пастаяннага току напругай 550 вольт пры дапамозе гнуткага кабеля, які цягнуў невялікую васьміколавую каляску («Kontaktwagen»), кая кацілася па кантактных правадах.

Гэты эксперыментальны транспартны сродак ужо адпавядаў усім тэхнічным крытэрыям тыповага тралейбуса. Па заканчэнні выпрабаванняў 13 чэрвеня 1882 года лінія была зачынена, а 20 чэрвеня дэмантавана.

Крыніцы

правіць
  1. Pictures of the Future - Spring 2009 (англ.)(недаступная спасылка). Siemens. — «On April 29, 1882, Werner Siemens drove the Elektromote — an electrically powered carriage — along a 540-m test track in Halensee near Berlin. Siemens' invention was not only the first electric vehicle, but also the world's first trolley bus.»  Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2011. Праверана 1 красавіка 2011.