Электроннае нейтрына
Электроннае нейтрына (абазначаюцца як νe) — элементарная часціца, адзін з трох відаў нейтрына. Разам з электронам складае першае пакаленне лептонаў.
сімвал | νe |
---|---|
маса | менш за 0,28 эВ, але не нулявая |
статыстыка | ферміён |
група | лептон |
пакаленне | першае |
узаемадзеянне |
слабае, гравітацыйнае |
квантавыя лікі | |
электрычны зарад | 0 |
спін | ½ |
Іншыя ўласцівасці і звесткі | |
час жыцця | стабільныя |
каналы распаду | няма |
састаў часціцы | элементарная часціца |
адкрыта | Клайд Коўэн, Фрэдэрык Райнес (1956) |
Да адкрыцця іншых відаў нейтрына, гэтым словам называлі іменна электронную разнавіднасць нейтрына.
Гіпотэза аб існаванні нейтрына была прапанавана Вольфгангам Паўлі ў лісце ўдзельнікам фізічнай канферэнцыі ў Цюбінгене ў 1930 годзе, у якасці тлумачэння ўяўнага парушэння закону захавання энергіі ў бэта-распадзе. Нейтрына было эксперыментальна выяўлена ў 1956 годзе камандай пад кіраўніцтвам Клайда Коўэна і Фрэдэрыка Райнеса.[1][2]
Назва
правіцьПаўлі назваў прапанаваную ім часціцу «нейтрон». Калі Джэймс Чэдвік выявіў значна больш масіўную нейтральную ядзерную часціцу ў 1932 годзе, то назваў яе нейтронам. У выніку, у фізіцы элементарных часціц, гэтым тэрмінам называлі дзве розныя часціцы. Энрыка Фермі, які распрацаваў тэорыю бэта-распаду, увёў тэрмін «нейтрына» ў 1934 годзе, каб развязаць блытаніну. Слова нейтрына, з італьянскага перакладаецца як «нейтрончык»[3].
Пасля прадказання, а затым і адкрыцця другога нейтрына, узнікла неабходнасць ўвесці ў тэрміналогію змены, каб адрозніваць тыпы нейтрына. Нейтрына, прадказанае Паўлі, цяпер называюць «электроннае нейтрына», а другі тып нейтрына — «мюоннае нейтрына», бо яно ўзнікае ў рэакцыях разам з мюонамі. Акрамя таго, пазней адкрылі і трэці від нейтрына — тау-нейтрына.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
правіць- ↑ "The Reines-Cowan Experiments: Detecting the Poltergeist" (PDF). Los Alamos Science. 25: 3. 1997. Праверана 2010-02-10.
- ↑
F. Reines, C.L. Cowan, Jr. (1956). "The Neutrino". Nature. 178 (4531): 446. Bibcode:1956Natur.178..446R. doi:10.1038/178446a0.
{{cite journal}}
: Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (спасылка) - ↑ M.F. L'Annunziata (2007). Radioactivity. Elsevier. p. 100. ISBN 9780444527158.