Электронная папера
Электроннае чарніла (англ.: electronic ink, англ.: e-ink) — тэхналогія фарміравання фізічнай выявы, аснаваная на выкарыстанні мікракапсул з электрычна зараджанымі пігментнымі часціцамі.
Тэхналогія выкарыстоўваецца ў электронна-папяровых дысплеях, яе ўласнікам з'яўляецца кампанія «Е-Інк». Першы публічны паказ дысплею на аснове электроннага чарніла, выкананага на гнуткіх транзістарах, была зробленая супольна кампаніямі «Е-Інк» і «Люсент» у лістападзе 2000.
Прынцып дзеяння
правіцьУ адным з варыянтаў выканання мікракапсулы, напоўненыя аптычна празрыстай вадкасцю, утрымліваюць часціцы дзвюх адменаў, белыя, зараджаныя станоўча, і чорныя, зараджаныя адмоўна. Мікракапсулы прымацоўваюцца («друкуюцца») да такой паверхні-носьбіта, дзе да іх можа быць прыкладзена электрычнае поле з вектарам напружанасці, перпендыкулярным восі зроку. Розныя знакі напружанасці спрычыняюць набліжэнне да назіральніка розных пігментаў унутры капсулы.
Электроннае чарніла стварае выяву ў адлюстраваным святле, не патрабуе дадатковага падсвятлення, і не страчвае чытэльнасці ў шырокім дыяпазоне вуглоў зроку і ўмоў асвятлення, у тым ліку, пад прамым сонечным святлом, не спажывае энергіі дзеля падтрымання ўжо сфарміраванай выявы. У прынцыпе, з дапамогай электроннага чарніла ў дысплей можа быць ператвораная якая-небудзь паверхня.
Электронна-папяровы дысплей
правіцьЭлектронна-папяровы дысплей (англ.: EPD, англ.: Electronic Paper Display) — візуальны дысплей, які збудаваны на аснове тэхналогіі электроннага чарніла, і які ў выніку з’яўляе высокую, папера-падобную кантрастнасць выявы і звыш-нізкае спажыванне энергіі сілкавання.
Канструкцыйна ЭПД вылучаецца малой таўшчынёй і нізкай масай візуальнага элемента, які таксама можа выконвацца ў нестандартных памерах і формах, напрыклад, быць гнуткім.
Паводле звестак кампаніі «Е-Інк», актуальнага ўласніка тэхналогіі электроннага чарніла, карыстальнік ЭПД практычна не адчувае розніцы ва ўспрыйманні інфармацыі з ЭПД у параўнанні з успрыйманнем з папяровай крыніцы.
Першым камерцыйным прадуктам з электронна-папяровым дысплеем стаў электронны чытач «Соні Лібрые», выпушчаны ў продаж у красавіку 2004 года ў Японіі.