Элеўферы (грэч. Ελευθερές) размяшчаюцца на мяжы Атыкі і Беотыі, у перадгор'ях Кіферона. Крэпасць у Элеўферах нароўні з Эгасфенамі з'яўляецца самым захаваным старажытнагрэчаскім фартыфікацыйным збудаваннем на тэрыторыі сучаснай Грэцыі. Крэпасць пабудавана ў IV стагоддзі да нашай эры.

Крэпасць у Элеўферах

Лічыцца, што менавіта з Элеўфераў перайшоў у Афіны культ Дыяніса Элеўферыйскага, у гонар якога святкаваліся Вялікія Дзіянісіі. Элеўферы былі радзімай вялікага скульптара Мірана, аўтара знакамітага «Дыскабола».

СпасылкіПравіць