Эльжбета Вітэк
Эльжбета Барбара Вітэк (польск.: Elżbieta Barbara Witek; нар. 17 снежня 1957, Явар) — польскі палітык, з 2019 года — маршалак (спікер) Сейма Польшчы.
Эльжбета Вітэк | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
польск.: Elżbieta Witek | |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Марэк Кухцінскі[d] | ||||||
Нараджэнне |
17 снежня 1957[1] (66 гадоў) |
||||||
Імя пры нараджэнні | польск.: Elżbieta Zbanuch | ||||||
Муж | Stanisław Witek[d] | ||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Адукацыя |
|
||||||
Аўтограф | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дэпутат Сейма з 2005 года. У 2015—2016 гадах — прэс-сакратар урада, у 2015—2017 гадах — міністр без партфеля і кіраўнік палітычнага кабінета прэм’ер-міністра ва ўрадах Беаты Шыдла і Матэвуша Маравецкага, у 2019 годзе — міністр унутраных спраў і адміністрацыі ў першым урадзе Матэвуша Маравецкага.
Біяграфія
правіцьУ 1980 годзе атрымала ступень магістра гісторыі на філасофска-гістарычным факультэце Уроцлаўскага ўніверсітэта, а ў 1996 годзе — аспірантуру ў галіне еўрапеістыкі. З 1980 па 2006 год працавала ў Явары настаўнікам; з 1991 года працавала дырэктарам школы. На працягу чатырох гадоў была прысяжным засядацелем у судзе. У 1980 годзе стала удзельнікам руху «Салідарнасці». У 1982 годзе за апазіцыйную дзейнасць была часова арыштаваная на тры месяцы. У пачатку 1990-х гадоў яна належала да грамадзянскага руху «Дэмакратычная акцыя». З 2002 па 2005 год уваходзіла ў склад Яварскага гарадскога савета. Па спісу партыі «Права і справядлівасць» на парламенцкіх выбарах 2001 года яна беспаспяхова балатавалася ў Сейм, а на выбарах 2005 года была абраная ў Сейм па акрузе ў Лягніцы. На парламенцкіх выбарах 2007 года атрымала месца дэпутата другі раз. На выбарах 2011 года паспяхова пераабралася. У лістападзе 2011 года была абраная палітычнай радай партыі «Права і справядлівасць» у склад палітычнага камітэта. У ліпені 2015 года стала прэс-сакратаром партыі «Права і справядлівасць». На выбарах у тым жа годзе была пераабраная ў Сейм. 16 лістапада 2015 года прызначаная міністрам без партфеля ва ўрадзе Беаты Шыдла. Яна таксама займала пасады кіраўніка палітычнага кабінэту прэм’ер-міністра і прэс-сакратара Рады Міністраў. 11-18 снежня 2017 года займала пасаду міністра без партфеля ва ўрадзе Матэвуша Маравецкага. 4 чэрвеня 2019 года вярнулася ва ўрад Матэвуша Маравецкага, у гэты дзень была прызначаная міністрам унутраных спраў і адміністрацыі. У тым жа месяцы прэзідэнт прызначыў яе членам савета па сацыяльным дыялогу. 9 жніўня была выключаная са складу Савета міністраў у сувязі з вылучэннем яе кандыдатуры на пасаду маршалка Сейма. У той жа дзень была абрана на гэтую пасаду. На кастрычніцкіх парламенцкіх выбарах яна пераабралася дэпутатам. 12 лістапада 2019 года на першым пасяджэнні новага Сейма яна зноў была абраная маршалкам Сейма.
- ↑ а б https://katalog.bip.ipn.gov.pl/informacje/1808 Праверана 1 сакавіка 2024.