Элізэ Мертэнс (нідэрл.: Elise Mertens; нар. 17 лістапада 1995(1995-11-17)[1], Лёвен, Фламандскі рэгіён[1]) — бельгійская тэнісістка; першая ракетка свету ў парным рэйтынгу; пераможца трох турніраў Вялікага шлема ў парным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат ЗША-2019, Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі і Уімблдан-2021); фіналістка двух турніраў Вялікага шлема ў парным разрадзе (Уімблдан-2022, 2023); паўфіналістка аднаго турніру Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі-2018); пераможца аднаго Выніковага турніру WTA ў парным разрадзе (2022); пераможца 25 турніраў WTA (з іх сем у адзіночным разрадзе).

Тэніс
Элізэ Мертэнс
Нарадзілася 17 лістапада 1995(1995-11-17)[1] (28 гадоў)
Грамадзянства
Рэзідэнцыя Хамонт-Ахел, Бельгія
Рост 179 см
Вага 67 кг
Прафесійная кар’ера 2013 — ц.ч.
Вядучая рука правая
Удар злева двухручны
Трэнер(ы) Аляксандр Ніпкенс
Прызавыя грошы 13 600 634 $[1]
Адзіночны разрад
Вынікі (в/п) 425–244[1]
Тытулы 7 WTA, 11 ITF
Найвышэйшы рэйтынг 12 (26 лістапада 2018)
Турніры серыі Вялікага шлема
Аўстралія 1/2 фіналу (2018)
Францыя 4-ы раўнд (2018, 2022, 2023)
Уімблдан 4-ы раўнд (2019, 2022)
ЗША 1/4 фіналу (2019, 2020)
Парны разрад
Вынікі (в/п) 356–146[1]
Тытулы 18 WTA, 1 WTA 125K, 13 ITF
Найвышэйшы рэйтынг 1 (10 мая 2021)
Турніры серыі Вялікага шлема
Аўстралія перамога (2021)
Францыя 1/2 фіналу (2019)
Уімблдан перамога (2021)
ЗША перамога (2019)
elisemertens.be
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Апошняе абнаўленне: 24 ліпеня 2023 года

Агульная інфармацыя правіць

Элізэ — адна з дзвюх дачок Гуіда Мертэнса і Ліліяны Барбэ; яе сястру клічуць Лорэн. Маці сямейства доўгі час працавала школьнай настаўніцай, а бацька быў задзейнічаны ў продажах мэбляў.

Бельгійка ў тэнісе з чатырох гадоў; улюбёнае пакрыццё — трава, найлепшы ўдар — падача.

Крыніцы правіць

  1. а б в г д е ё WTA website

Спасылкі правіць