Эма
Эма, Іма (англ.: Emo, скарачэнне ад «эмацыйны») — тэрмін, які пазначае адну з маладзёвых плыняў у сучасным экстрым руху, якая выбiтна, на ўзроўнi светаўспрымання, прагнасцю да рамантызму ў адносiнах памiж хлопчыкамi ды дзяўчынкамi, цягай да смерцi (суiцыду), пакутаў, вымушанага адзiноцтва. А таксама, на ўзроўнi музыкальнай выбiтнасцi, азначальным з'яўляецца завужаны на "эма" светапоглядзе iмiдж ды тэматызм эма твораў: тэкстаў песень, i спалучэнне меладызму з жорсткасцю (часам брутальнасцю) ў музыцы. Эма плынь вельмi блiзка па духу i знешняму выгляду да роднаснага панка ды готыкi.
Эма | |
---|---|
Вытокі: |
Хардкор-панк Готык-рок Інды-рок Пост-хардкор |
Месца і час узнікнення: | Сяр. 1980-ых, Вашынгтон, округ Каламбія |
Музычныя інструменты: | Вакал - Гітара - Бас-гітара - Барабан |
Папулярнасць: | Спарадычная ў 1980-я, 1990-я, мейнстрым з сяр. да кан. 2000-ых |
Разнавіднасці | |
Рэгіянальныя сцэны: | Мідвестэрн-эма - Washington,D.C. |
Гл. таксама: | |
Выканаўцы эма-року - Храналогія альтэрнатыўнага-року |
Першапачаткова (у другой палове 90-ых) - адмысловы выгляд хардкор-музыкі, заснаваны на зруйнавальна моцных эмоцыях у голасе вакаліста і меладычнай, але часам хаатычнай або цалкам адсутнай музыкальнай складнасці. Адметныя асаблівасці першапачатковага стылю — манера вакалу, улучальная ў сябе часцяком віск, плач, стогны, шэпт. Тэксты песень носяць асабісты характар — аб перажываннях аўтара, а ў некаторых выпадках — аб палітыцы.
У цяперашні час гэты стыль музыкі падпадзяляецца на: эма, эмакор, скрыма, сан-дыега хардкор (хардкор эма), эма ваеленс, фрэнч скрыма.
На базе прыхільнікаў эма і роднасных жанраў паўстала аднайменная субкультура.