Эмануэл дэ Вітэ (нідэрл. Emanuel de Witte або Мануэл дэ Віт, нідэрл. Manuel de Witt, каля 1617, Алкмар — 1692, Амстэрдам) — нідэрландскі мастак. У адрозненне ад Пітэра Янса Санрэдама, які падкрэсліваў архітэктурную дакладнасць, дэ Віта больш клапаціўся аб атмасферы сваіх інтэр’ераў. Хоць іх было няшмат, дэ Вітэ таксама ствараў жанравыя карціны.

Эмануэл дэ Вітэ
Род дзейнасці мастак
Дата нараджэння 1617[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 1692[1][2][…]
Месца смерці
Грамадзянства
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Дэ Вітэ нарадзіўся ў Алкмары і вывучаў геаметрыю ў свайго бацькі, школьнага настаўніка. У 1636 годзе быў прыняты ў Алкмары ў гільдыю Св. Лукі. Пасля знаходжання ў Ратэрдаме ён пераехаў у Дэлфт і вучыўся ў Эверта ван Алста. У 1651 годзе пераехаў у Амстэрдам, дзе ў 1655 годзе памерла яго першая жонка, Гір’е Арэнц. Затым ён ажаніўся з 23-гадовай сіратой Лісбет ван дэр Плас. Жонка і яе дарослая дачка ад першага шлюбу былі асуджаныя ў снежні 1659 года за крадзеж. Цяжарную жонку выгналі з горада, у 1663 годзе яна памерла — як мяркуецца, ад чумы. Каля 1688 года ён пераехаў да Хендрыка ван Стрыка.

Сам Вітэ адрозніваўся крайнасцямі ў паводзінах, быў азартным гульцом, задзірай (вядома пра яго бойку з Герардам дэ Лерэсам), увесь час змяняў месца жыхарства, разрываў кантракты з гандлярамі жывапісам. Пасля разрыву з чарговым крэдыторам павесіўся зімовай ноччу на гарадскім мосце, вяроўка абарвалася, цела павалілася ў канал і было знойдзена толькі праз некалькі тыдняў, ужо вясной.

Зноскі