Эма Іванаўна Андзіеўская

Эма Іванаўна Андзіеўская (укр.: Емма Іванівна Андієвська; нар. 19 сакавіка 1931, Данецк) — сучасная украінская паэтэса, празаік і мастачка, працуе ў стылі сюррэалізму і герметызму. Стварыла ўласны свет паэтычных і мастацкіх вобразаў у высока індывідуальнай манеры. Філасофскія, духоўныя і містычныя тэмы займаюць цэнтральнае месца ў творчасці Андзіеўскай. Паэтэсаа з’яўляецца адной з прадстаўніц украінскага мадэрнізму другой паловы XX стагоддзя. Яе часта звязваюць з Нью-Ёркскай групай украінскіх пісьменнікаў. Паэтычная творчасць Андзіеўскай вядома тым, што яна рэфармавала класічны санет, выкарыстоўваючы дысанансную рыфму і складаную асацыятыўную вобразнасць. Светагляд Андыеўскай блізкі да будызму і містыкі Карласа Кастанеды. Член нацыянальнага саюза пісьменнікаў Украіны, украінскага ПЭН-клуба, Свабоднай акадэміі ў Мюнхене і Федэральнага аб’яднання мастакоў. Большую частку свайго жыцця Андзіеўская правяла за межамі Украіны — у Нью-Ёрку і Мюнхене.

Эма Іванаўна Андзіеўская
укр.: Емма Іванівна Андієвська
Род дзейнасці журналістка, паэтка, мастачка, пісьменніца, празаік
Дата нараджэння 19 сакавіка 1931(1931-03-19) (93 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Муж Ivan Koshelivets[d]
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі
Аўтограф Выява аўтографа
Сайт emma-andiyevska.com (укр.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Зноскі