Эма Лінея Лунт (шведск.: Emma Linnea Lundh; нар. 26 чэрвеня 1989, Сольна, Стакгольм) — шведская футбалістка, нападаючая шведскага жаночага клуба «Бромапойкарна» і жаночай зборнай Швецыі. Да свайго пераходу ў англійскі «Ліверпуль» у 2016 годзе, Лунт паспела пагуляць за цэлы шэраг шведскіх клубаў, а таксама нарвежскі «Квінер».

Футбол
Эма Лунт
Агульная інфармацыя
Нарадзілася 26 чэрвеня 1989(1989-06-26)[1] (34 гады)
Грамадзянства
Рост 174 см
Вага 64 кг
Пазіцыя нападаючы
Клубная кар’ера[* 1]
2006 Хамарбю
2007 Юргордэн
2008—2009 АІК Стакгольм[d] 27 (8)
2009   Цюрэсо[d]
2010—2011 Юргордэн 43 (10)
2012 Лінчэпінг 17 (6)
2013—2015 АІК Стакгольм[d] 42 (8)
2015 LSK Kvinner FK[d] 5 (0)
2016 Ліверпул[d]
2017—2019 Вітшэ[d]
2019—2021 IF Brommapojkarna[d]
2021—0000 Bollstanäs SK[d]
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

Пачынаючы сваю футбольную кар’еру ў юнацкіх камандах «Вікш’ё», Лунт дэбютавала ў Дамалсвенскане ва ўзросце 16 гадоў і на працягу нядоўгага часу змяніла некалькі клубаў. Яна гуляла за «Хамарбю» ў 2006 годзе, «Юргардэн» у 2007 годзе і АІК у 2008 годзе. У гэты перыяд сваёй кар’еры Лунт не была прафесійнай футбалісткай і працавала выхавальніцай у дзіцячым садзе. Лунт па заканчэнні сезону 2012 года пакінула клуб Дамалсвенскана «Лінчэпінг», вярнуўшыся ў АІК, з якім яна падпісала аднагадовы кантракт. Яна пакінула АІК за тры з паловай гады да вяртання, адправіўшыся на правах арэнды ў «Цюрэса».

У студзені 2016 года Лунт перайшла ў англійскі «Ліверпуль» з нарвежскага клуба «Квінер», дзе правяла другую частку сезона 2015 года.

Лунт пакінула «Ліверпуль», правёўшы ў ім дзесяць месяцаў з двух гадоў, прадугледжаных кантрактам, вярнуўшыся ў Швецыю, перайшоўшы ў клуб Дамалсвенскана «Вітшэ». У лютым 2017 гады ў яе быў дыягнаставаны рассеяны склероз, пасля таго як яна некалькі гадоў пакутавала ад стомы. Лунт працягнула сваю футбольную кар’еру і ў жніўні 2019 года пагадзілася перайсці ў «Бромапойкарну», якая ўдзельнічала ў барацьбе за выжыванне ў Элітэтан. Яна падпісала з гэтым клубам новы кантракт на сезон 2020 года, калі яе добрая форма дапамагла «Бромапойкарне» захаваць сваё месца ў дывізіёне.

Зноскі

  1. Soccerway Праверана 16 чэрвеня 2019.