Эма Пятроўна Галавач
Эма Пятроўна Галавач (нар. 1 мая 1961, Ютэрбаг, Германія) — беларускі эканаміст. Доктар тэхнічных навук (2001), кандыдат эканамічных навук (1992), прафесар.
Эма Пятроўна Галавач | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 мая 1961 (62 гады) |
Месца нараджэння | |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук і кандыдат эканамічных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
Біяграфія правіць
Скончыла Беларускі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць «Эканоміка і арганізацыя будаўніцтва», 1983; аспірантура, 1990).
Працавала ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце (1985—2018, прафесар кафедры сусветнай эканомікі, маркетынгу, інвестыцый, у 1999—2004 — загадчык кафедры), Акадэміі фізічнага выхавання Юзафа Пілсудскага ў Варшаве (Бяла Падляска, Польшча; з 2018, прафесар кафедры гуманітарных і сацыяльных навук).
Навуковыя інтарэсы: павышэнне арганізацыйнай надзейнасці і ўстойлівасці прадпрыемстваў інвестыцыйна-будаўнічага комплексу; даследаванне паводзін спажыўцоў на рынку турысцкіх паслуг.
Бібліяграфія правіць
- Научные основы повышения организационной надежности и устойчивости предприятий инвестиционно-строительного комплекса : автореферат диссертации … доктора технических наук : 05.02.22 / Головач Эмма Петровна. ― Москва, 2001.
- Оценка устойчивости предприятий инвестиционного комплекса (на примере строительных организаций) : автореферат диссертации … кандидата экономических наук : 08.00.05 / Головач Эмма Петровна. ― Минск, 1992.
Зноскі
Літаратура правіць
- Головач Эмма Петровна // Брэст = Брест = Brest : 1000 : энциклопедия. — Минск, 2019. — С. 360.
- Головач Эмма Петровна // Профессора, доценты, преподаватели Брестского государственного технического университета (к 50-летию со дня основания) : библиографический справочник. — Брест, 2016. — С. 53.