Энвер Галім
Энве́р Галі́м (татар.: Ənwər Ğalim, Әнвәр Галим; 15 сакавіка 1915, Казань, Расійская імперыя — 2 сакавіка 1988, Нью-Ёрк, ЗША[1]) — татарскі пісьменнік і журналіст, адзін з перакладчыкаў Бібліі на татарскую мову.
Энвер Галім | |
---|---|
Ənwər Ğalim, Әнвәр Галим | |
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | Мусабай |
Дата нараджэння | 15 сакавіка 1915 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 сакавіка 1988 (72 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства |
Расійская імперыя СССР ЗША |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | журналіст, перакладчык |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя |
У 1938 годзе Энвер Галім скончыў Інстытут татарскай мовы і літаратуры, пасля чаго працаваў школьным настаўнікам і журналістам. У 1941 трапіў у войска, ваяваў з нацыстамі. Моцна паранены, трапіў у нямецкі палон. Знаходзячыся ў лагеры для ваеннапалонных, пачаў пісаць артыкулы для газеты «Ідэль-Урал», якая выдавалася для татарскіх легіянераў. Пасля вызвалення збаяўся вяртацца ў СССР, а каб пазбегнуць дэпартацыі, прыняў турэцкае грамадзянства і змяніў імя на Энвер Галімаглу.
Па вайне працягнуў журналісцкую кар’еру, пісаў артыкулы для часопіса татарскіх эмігрантаў «Азад Ватан» (бел.: Вольная Радзіма). У 1953—1988 працаваў радыёжурналістам у татарска-башкірскай службе Радыё «Свабода» (з 1968 — нью-ёрцкі карэспандэнт). У ЗША далучыўся да Рэспубліканскай партыі, актыўна ўдзельнічаў у палітычных мерапрыемствах.
Вольна валодаў татарскай, рускай, нямецкай, турэцкай і англійскай мовамі. Адным з яго найзначнейшых твораў стаў пераклад Бібліі на татарскую мову.
Зноскі
- ↑ Person Details for Enver Galim, «United States Social Security Death Index» (англ.). FamilySearch.org. Праверана 28 сакавіка 2016.