Энергетыка Азербайджана

Энергетыка — самая важная галіна гаспадаркі Азербайджана, прычым ужо паўтара стагоддзі. Дабрабыт краіны грунтуецца на нафтавым падмурку. На сённяшні дзень сырая нафта складае 80-95 % азербайджанскага экспарту тавараў.[1] У сувязі з вельмі моцнай залежнасцю эканомікі ад цэн на нафту, у ХХІ стагоддзі нярэдкія прыступы галандскай хваробы. Празмерна раздьмуты нафтавы сектар спараджае высокі ўзровень інфляцыі і ўскладняе экспарт іншых тавараў. У 1999 быў заснаваны Дзяржаўны нафтавы фонд Азербайджана, асноўная мэта якога — разумна распараджацца звышпрыбыткамі ад продажу нафты. Узрастае роля газавага сеткара. Электраэнергетыка базуецца пераважна на ЦЭС.

Здабыча нафты ў марскім пасёлку Нафтавыя Камяні

Нафтавы сектар

правіць

Гісторыя

правіць

Яшчэ ў сярэднія вякі арабскі падарожнік Ахмед аль-Балазуры згадаў пра здабычу белай і чорнай (мазут) нафты на Апшэронскім паўвостраве. Першая выведкавая свідравіна на нафту прамысловым спосабам была прасвідравана на Апшеронскім паўвостраве ў бакінскім пасёлку Бібі-Эйбат ў 1846 годзе. Першы просты нафтаперапрацоўчы завод, які вырабляе газу, быў пабудаваны ў Баку ў 1863 годе інжынерам і энтузіястам Давідам Мелікавым (у Баку ён быў вядомы як «Джавад Мэлыкаў»). Заснаванае ў 1879 году «Таварыства нафтавай вытворчасці Братоў Нобель» вяло нафтаздабычу і нафтаперапрацоўку ў Баку, стварыла ўласную транспартную і збытавую сетку, у якую ўваходзілі нафтаправоды, танкеры і інш. Такім чынам, у канцы ХІХ стагоддзя Баку стаў нафтавай сталіцай і адным з найбуйнейшых гарадоў Расійскай імперыі. У 1901 на бакінскіх промыслах была здабыта кожная другая тона нафты ў свеце. У час Вялікай Айчыннай вайны свідравіны Азербайджана давалі каля 80 % паліва, неабходнага савецкай гаспадарцы і арміі.

Сучаснасць

правіць

У 1994 годзе быў падпісаны дагавор з 13 заходнімі нафтавымі кампаніямі, якія з таго часу асвойваюць нафтавыя і газавыя радовішчы Азербайджана, у тым ліку і складаныя глыбакаводныя. Здабыча нафты ў 2015–2018 трымаецца на ўзроўні 790-840 тыс. барэляў у дзень (38-40 млн тон у год), гэта 21-22 месца ў свеце. [2] Дзейнічаюць экспартныя нафтаправоды Баку–Супса, Баку–Джэйхан, Баку–Наварасійск.

Газавы сектар

правіць
 
Паўднёвы газатранспартны калідор

У ХХІ стагоддзі ў паліўным сектары ўзрастае ўдзельная вага прыроднага газу. У 2016 было здабыта 18,7 млрд. м³ блакітанага паліва. Да 2021 года плануецца завяршыць газіфікацыю ўсёй краіны. У межах праекта «Паўднёвы газатранспартны калідор» праектуецца Трансанаталійскі газаправод (TANAP) і трансадрыятычны газаправод Trans-Adriatic Pipeline (TAP).

Электраэнергетыка

правіць

Вытворчасць электраэнергіі ў 2017 склала 22,2 млрд квт*гадз, больш за 90 % — на ЦЭС пераважна на прыродным газе, таксама на мазуце. На рацэ Кура ў 1945–1954 была створана найбуйнейшая на Каўказе Мінгечаурская ГЭС магутнасцю 420 МВт, якая дае каля 5 % вырабу электраэнергіі краіны.

Зноскі