Энца Сакі
Энца Сакі (італ.: Enzo Sacchi; 6 студзеня 1926 — 12 ліпеня 1988) — італьянскі велагоншчык, алімпійскі чэмпіён і чэмпіён свету.
італ.: Enzo Sacchi | |
Асабістая інфармацыя | |
Грамадзянства | |
Дата нараджэння | 6 студзеня 1926 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 ліпеня 1988 (62 гады) |
Месца смерці | |
Інфармацыя пра гоншчыка | |
Спецыялізацыя | трэкавы велагоншчык, велагоншчык, трэкавы веласпорт[d], |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся ў 1926 годзе ў Фларэнцыі. У 1946 годзе выйграў велагонку Фларэнцыя-Віярэджа. Затым пераключыўся на трэкавыя дысцыпліны, у 1951 і 1952 гадах станавіўся чэмпіёнам свету ў спрынце, у 1952 годзе таксама ў спрынце заваяваў залаты алімпійскі медаль на Алімпійскіх гульнях у Хельсінкі. З 1953 года перавёўся ў прафесіяналы, працягваў удзельнічаць у розных чэмпіянатах да 1962 года.