Эн-Мендурана

Кіраўнікі Старажытнай Месапатаміі

Эн-Мендурана (Эн-мен-дур-ана) (шум. En-men-dur-ana, Emmeduranki) — сёмы дадынастычны цар легендарнага перыяду да Вялікага патопу, заснавальнік дынастыі і адзіны вядомы міфічны цар чацвёртага горада-дзяржавы старажытнага Шумера Сіпара, размешчанага на поўдні старажытнай Месапатаміі. Яму прыпісваюць боскае паходжанне.

Яго імя згадваецца ў Ніпурскім царскім спісе, паводле якога Эн-Мендурана быў царом Сіпара, якім кіраваў 21000 гадоў. Пасля яго смерці новым царом стаў Убар-Туту, які кіраваў ужо ў горадзе Шурупак[1].

Існуе міф, напісаны на семіцкай мове, паводле якога Эн-Мендурана быў забраны на неба багамі Шамашам і Ададам і навучаў сакрэтам нябёсаў і землі. У прыватнасці ён навучаў мастацтву прадказання[2][3][4][5][6][7].

Эн-Мендурану часам атаясамляюць з біблейскім патрыярхам Енохам[8], таксама ўзятым на неба. Падставай для гэтага паслужыла тое, што і Эн-Мендурану, і Енох — сёмыя ў спісе патрыярхаў-доўгажыхароў. Таксама паводле Бібліі Енох пражыў 365 гадоў, а Эн-Мендурану жыў у Сіпары, звязаным з культам сонца (у сонечным цыкле 365 дзён)[9].

Зноскі

  1. Ніпурскі царскі спіс. Архівавана з першакрыніцы 27 кастрычніка 2012. Праверана 2 верасня 2012.
  2. Robert Alter. Genesis. p. 24
  3. John Rogerson and Philip Davies, The Old Testament World. p 203
  4. Wilfred G. Lambert. Babylonian oracle questions. p 4.
  5. Wilfred G. Lambert, Enmeduranki and Related Material. Journal of Cuneiform Studies. Vol. 21, Special Volume Honoring Professor Albrecht Goetze (1967), pp. 126—138
  6. J. J. Collins. The apocalyptic imagination: an introduction to Jewish apocalyptic literature. pp 44-47
  7. I. Tzvi Abusch, K. van der Toorn. Mesopotamian magic: textual, historical, and interpretative perspectives. p24.
  8. Hamilton, Victor. The Book of Genesis. The New International Commentary on the Old Testament. Eerdmans Publishing Co. 1990. pp 257—258.
  9. R. de Vaux, Ancient Israel, 2 volumes., tr J. McHugh (New York: McGraw-Hill, repr, 1965), 1:188.

Спасылкі правіць