Сіпар (араб. سيبار‎‎), — помнік археалогіі на месцы аднайменнага шумера-акадскага горада за 30 км на поўдзень ад Багдада, сталіцы Ірака.

Славутасць
Сіпар
Hammurabi's Babylonia 1.svg
33°03′32″ пн. ш. 44°15′08″ у. д.HGЯO
Краіна
Commons-logo.svg Сіпар на Вікісховішчы

Выява з памежнага каменю ў Сіпары, канец 2 тысячагоддзя да н. э.

ГісторыяПравіць

Сіпар узнік як горад у 3 тысячагоддзі да н. э. і першапачаткова быў населены шумерамі. З’яўляўся важным рэлігійным цэнтрам шанавання бога Уту/Шамаша. У шумерскім спісе валадароў узгадваецца толькі 1 манарх Сіпара, Эн-Мендурана, які быццам бы кіраваў горадам яшчэ да пачатку 3 тысячагоддзя да н. э. Пасля яго смерці Сіпар трапіў пад уплыў валадара Шурупака.

У пачатку 2 тысячагоддзі да н. э. Сіпар увайшоў у склад Вавілонскай дзяржавы, дзе стаў важным ваенным, гандлёвым і рамесным цэнтрам у наваколлі Вавілона. Горад славіўся вытворчасцю ваўнянай пражы і тканін. Згодна традыцыі, валадары Вавілона перадавалі адну з сваіх дачок у сіпарскі гагум, жаночы жрэчаскі скіт. На процілеглым беразе Еўфрата быў заснаваны горад-спадарожнік Сіпар-Амнанун.

Пасля заваявання Вавілона Ахеменідамі паступова страціў сваё значэнне і прыйшоў у заняпад. Апошняя знойдзеная у храме Шамаша клінапісная таблетка датуецца 529 г. да н. э. Буйное паселішча на месцы Сіпара праіснавала да пачатку Парфіянскай дзяржавы.

ДаследаваннеПравіць

Археалагічныя даследаванні пачаліся ў 1880 г. і з перапынкам паміж 1894 г. і 1972 г. працягваюцца да нашай пары. Месца раскопак займае плошчу каля 100 га. Характэрнай асаблівасцю мясцовасці з’яўляецца высокі ўзровень грунтовых вод, што не дазваляе даследаваць найбольш старажытныя пласты. Найбольш важныя археалагічныя адкрыцці былі зроблены на месцы гарадскіх умацаванняў часоў Хамурапі і ў рэлігійным квартале, дзе была знойдзена вялікая бібліятэка з клінапіснымі тэкстамі, у тым ліку картай свету, шумерскімі і акадскімі літаратурнымі творамі.

Зноскі

СпасылкіПравіць

{{Навігацыйная табліца | імя = Старажытная Месапатамія | загаловак = Старажытная Месапатамія | navbar = | state = collapsed | стыль_асноўнага_загалоўка = | выява =   | стыль_цела =