Эпікрыз (ад грэч. επίκρίσις (epikrisis) — меркаванне, рашэнне) — меркаванне пра стан хворага, пра дыягназ, прычыны ўзнікнення і развіцці хваробы, пра абгрунтаванне і вынікі лячэння, фармулюецца па завяршэнні лячэння або на пэўным яго этапе. Эпікрыз з’яўляецца абавязковай складовай часткай медыцынскіх уліковых дакументаў. У залежнасці ад асаблівасцяў працякання і зыходу хваробы эпікрыз можа ўключаць меркаванне аб прагнозе хворага, заключэнне аб неабходнасці далейшага назірання за ім, лячэбна-працоўныя рэкамендацыі. У выпадку лятальнага зыходу ў эпікрызе паказваецца прычына смерці.

Змест эпікрыза даступны толькі медыцынскім работнікам, і на яго распаўсюджваюцца правілы захавання прафесійнай таямніцы.

Гл. таксама правіць