Эпіляцыя
Эпіляцыя, таксама дэпіляцыя — штучнае выдаленне валасоў (ад фр.: Epiler — выдаляць валасы) праз разбурэнне валасяных цыбулін выскубаннем, ужываннем спецыяльных пластыраў, апраменьвання і іншых тэхналогій. Ад дэпіляцыі адрозніваецца тым, што ўплывае на глыбінныя працэсы развіцця і росту валасоў, што дазваляе пазбавіцца ад іх на працяглы час. У сучаснай касметалогіі ўжываюць некалькі метадаў эпіляцыі — электраэпіляцыю, лазерную эпіляцыю, фотаэпіляцыя, ЭЛОС эпіляцыю (Elos тэхналогія). Выдаленне валасоў брытвай і крэмамі адносіцца да дэпіляцыі, бо цыбуліна воласа не закранаецца.
У некаторых культурах (у асноўным заходніх) распаўсюджана перакананне, што валасатыя жаночыя ногі з’яўляюцца непрыгожымі. Каб ліквідаваць гэты недахоп, валасы абясколерваюць, выдаляюць з дапамогай воску, выскубаюць, згольваюць, раствараюць спецыяльнымі крэмамі і жэле.
Метады
правіцьУ сучаснай касметалогіі ўжываюць некалькі метадаў эпіляцыі: электраэпіляцыю, лазерную эпіляцыю, фотаэпіляцыю, элас эпіляцыю. Выдаленне валасоў з дапамогай брытвы, крэмаў, пінцэтаў, нітак, воску, шугарынгу, электрадэпілятара — дэпіляцыі, бо гэты спосабы не ўплываюць на далейшае фармаванне воласа (ён адрастае зноў за кароткі час).
Пад эпіляцыяй разумеюць наступныя метады выдалення валасоў:
- Лазерная эпіляцыя;
- Электраэпіляцыя;
- Фотаэпіляцыя;
- Гелевая эпіляцыя;
- Ультрагукавы метад;
- Энзімная эпіляцыя;
- Элас («электрааптычны сінэргізм»);
- Флэш-метад;
- Блэнд-метад;
- Сінквеншл блэнд;
- Сінквеншл флэш;
- Тэрмоліз.
Па выніках клінічных даследаванняў электраэпіляція з’яўляецца адзіным метадам выдалення валасоў назаўсёды. Амерыканскі дзяржаўны орган Food and Drug Administration, які кантралюе ў тым ліку і медыцыну, дазваляе ўжываць пазнаку «permanent hair removal»[1] (выдаленне валасоў назаўсёды) выключана для гэтага метаду эпіляцыі, тады як фота- і лазерную эпіляцыю пазіцыянуюць як «permanent hair reduction» — памяншэнне колькасці валасоў.[2] Эфектыўнасць залежыць таксама ад індывідуальных уласцівасцей арганізма. Напрыклад, у еўрапеоідаў рост валасоў нашмат інтэнсіўныйшы за мангалоідаў, а ў мужчын — інтэнсіўнейшы за жанчын; адпаведна, і эфектыўнасць эпіляцыі будзе розная. Эфектыўная эпіляцыя магчымая толькі тады, калі волас знаходзіцца ў стадыі росту (ёсць яшчэ стадыі пераходу і спакою). Паводле праведзеных даследаванняў, у гэтай стадыі звычайна знаходзіцца 80-88 % усіх валасоў. Так, вобласць броваў у стадыі анагена (росту) знаходзіцца на 15 %, на нагах і на лініі бікіні — на 30 %, участак верхняй губы — на 65 %, зона падбародка — на 70 %, а галавы — на 90 %. Таксама, калі волас быў пашкоджаны на стадыі росту, ёсць невялікая імавернасць, што ён будзе выдалены назаўсёды.
Прычыны
правіць- Праца ці стыль жыцця звязаныя з публічнымі выступамі, агаленнем цела, што патрабуе сачыць за прыгажосцю і гладкасцю скуры. Гэта могуць быць спевакі, спартсмены, танцоры.
- Залішні рост валасоў на целе, абумоўлены генетычна або звязаны з асаблівасцямі гарманальнага фону. Акрамя эстэтычнага дыскамфорту, пры павышаным валасяным покрыве мацней выяўляецца патлівасць. Мужчын турбуе сверб, раздражненне скуры і з’яўленне ўчасткаў запалення.
- Адчувальная скура, якая востра рэагуе на галенне: нават ужыванне прыбораў для галення і касметыкі для адчувальнай скуры не пазбаўляе ад пачырванення, раздражнення, урастання валасоў, гнайнічковых захворванняў.
Зноскі
- ↑ Removing Hair Safely. — «Electrolysis is considered a permanent hair removal method, since it destroys the hair follicle.».
- ↑ Laser Facts. — «Several manufacturers received FDA permission to claim, „permanent reduction“, NOT „permanent removal“ for their lasers. This means that although laser treatments with these devices will permanently reduce the total number of body hairs, they will not result in a permanent removal of all hair.».