Эразмава чытанне

Эразмава чытанне, Эразмава сістэма — сістэма лацінскай транслітарацыі (раманізацыі) і чытання (вымаўлення) старажытнагрэчаскіх тэкстаў, распрацаваная Эразмам Ратэрдамскім у пач. 16 ст.; асноўная сістэма заходняй навуковай школы.

Гл. таксама: Рэйхлінава чытанне.

Сістэма была створана Эразмам з-за яго нязгоды з сістэмай чытання, створанай Ёганам Рэйхлінам (Рэйхлінава чытанне). Сістэма Эразма аснаваная на супастаўленні грэчаскіх словаў і грэчаскіх запазычанняў у тагачаснай лацінскай мове, а таксама на асаблівасцях старажытнагрэчаскай графікі. Сістэма ад самага пачатку была дастаткова ўмоўнай, таму што не перадавала дыяхронных змяненняў у вымаўленні: не перадаецца чытанне доўгіх і кароткіх галосных, дыфтонг ου для ўсіх перыядаў чытаецца як [у], φ — як [ф] (ph) замест [пх][1], χ — як [х] (ch) замест [кх][1] і інш. Па сваёй сутнасці гэтая сістэма з'яўляецца чытаннем па фанемах, без перадачы з'яў жывой мовы.

Грэч. Лац. Вымаўленне Грэч. Лац. Вымаўленне
1 Αα ā, ă/a [а] 13 Νν n [н]
2 Ββ b [б] 14 Ξξ x [кс]
3 Γγ
γκ
γγ
γχ
γξ
g [г]
[нк][2]
[нг][2]
[нх][2]
[нкс][2]
15 Οο ŏ/o [о]
4 Δδ d [д] 16 Ππ p [п]
5 Εε ĕ/e [е], [э] 17 Ρρ r, rh [р]
6 Ζζ dz [дз] 18 Σςσ s [с]
7 Ηη ē [е], [э] 19 Ττ t [т]
8 Θθ th х] або [т] 20 Υυ ȳ, y̆/y [ю]
9 Ιι ī, ĭ/i [і] 21 Φφ ph [ф]
10 Κκ k [к] 22 Χχ ch [х]
11 Λλ l [л] 23 Ψψ ps [пс]
12 Μμ m [м] 24 Ωω ō [о]
  • Густое прыдыханне ў пачатку слова (знак ʽ) транслітаруецца як h, вымаўляецца як фрыкатыўнае [г]: ʽΌμηρος — Гамер. Густое прыдыханне над пачатковым ρ перадаецца як rh. Тонкае прыдыханне (знак ʼ) не перадаецца.
  • Гарызантальная рыска над літарай азначае доўгае вымаўленне, дужка або яе адсутнасць — кароткае.

Зноскі

  1. а б Гукі з прыдыханнем.
  2. а б в г Перадача вымаўлення, а не фанемы.

Літаратура правіць

  • Славятинская М. Н. Учебник древнегреческого языка: Изд. 2-е, испр. и доп. — М.: Филоматис, 2003 (Серия «Филология»). — 620 с.: ил. ISBN 5-98111-005-8.