Эрлінг Стэйнвег
прэтэндэнт на нарвежскі трон (1204—1207)
Эрлінг Стэйнвег (? — 1207) — кароль Нарвегіі з 1204 да 1207 года, глава партыі баглераў, удзельнік грамадзянскай вайны ў Нарвегіі.
Пазашлюбны сын Магнуса V Эрлінгсан, караля Нарвегіі. Пасля перамогі караля Сверыра I кіраўнікі баглераў беглі ў Данію. Сам Эрлінг некаторы час жыў у Швецыі, а затым пераехаў да двара дацкага караля Вальдэмара II. Скарыстаўшыся раптоўнай смерцю караля Хокана III, ён высунуў свае прэтэнзіі на трон. З дапамогай дацкіх войскаў высадзіўся ў Нарвегіі і захапіў яе паўднёвую і заходнюю часткі. Тут яго абвясцілі новым каралём. Але неўзабаве, у 1207 годзе, Эрлінг I нечакана сканаў. Барацьбу баглераў супраць біркебейнераў працягнуў рэгент сыноў Эрлінга I — Філіп Сімансан.
Дзеці ад палюбоўніц:
- сын Сігурд Рыбунг (пам. 1226);
- сын, імя невядома.
Літаратура
правіць- Helle, Knut Under kirke og kongemakt, 1130—1350 (Oslo 1995).