Эрнст Габсбург
Эрнст ГАБСБУРГ (15 чэрвеня 1553 — 20 лютага 1595) - эрцгерцаг Аўстрыі, сын імператара Максіміліяна ІІ Габсбурга і Марыі Іспанскай.
Эрнст Габсбург | |
---|---|
![]() | |
Род дзейнасці | палітык |
Дата нараджэння | 15 ліпеня 1553 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 лютага 1595 (41 год) |
Месца смерці |
|
Месца пахавання | |
Бацька | Максіміліян II Габсбург |
Маці | Марыя Іспанская |
Узнагароды і прэміі | |
Эрнст Габсбург на Вікісховішчы |
Разам з братам Рудольфам выхоўваўся пры іспанскім двары. Два разы, у 1573 i 1587, з'яўляўся кандыдатам на трон Рэчы Паспалітай. У 1592 атрымаў ад караля Жыгімонта ІІІ Вазы прапанову ўзяць на сябе паспалітую карону. У 1576, як эрцгерцаг Аўстрыі ўзмацніў у гэтай краіне ўплыў контррэфармацыі.
У 1590 стаў губернатарам аўстрыйскім, у 1594 губернатарам Іспанскіх Нідэрландаў.