Марыя Іспанская

Марыя Іспанская (ісп.: María de Austria y Avis; 21 чэрвеня 1528, Мадрыд — 26 лютага 1603, Віла Монтэ) — іспанская інфанта, жонка імператара Максіміліяна II.

Марыя Іспанская
Maria of Spain 1557.jpg
Armoiries Saint-Empire bicéphale.svg
Нараджэнне 21 чэрвеня 1528
Смерць 26 лютага 1603(1603-02-26)[1][2][3] (74 гады)
Род Габсбургі
Бацька Карл V Габсбург[4]
Маці Ізабела Партугальская[4]
Муж Максіміліян II Габсбург[4][5]
Дзеці Ганна Аўстрыйская[4], Рудольф II Габсбург[4], Эрнст Габсбург, Лізавета Аўстрыйская[d][4], Маціяс Габсбург, Максіміліян III Габсбург[6], Альбрэхт VII Аўстрыйскі, Венцэль Аўстрыйскі[d], Archduchess Margaretha of Austria[d], Фердынанд Габсбург[d][6], Фрыдрых Габсбург[d][6], Марыя Габсбург[d][6], Карл Габсбург[d][6], Элеанора Габсбург[d][6] і Марыя Габсбург[d][6]
Дзейнасць валадарная каралева
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Партрэт інфанты Марыі Іспанскай працы Антоніса Мора

Старэйшая дачка імператара Карла V і Ізабелы Партугальскай. У 1548 годзе выйшла замуж за свайго кузена Максіміліяна. Па просьбе бацькі Марыя са сваім мужам былі рэгентамі ў Іспаніі ў яго адсутнасць.

У 1552 годзе яны вярнуліся ў Вену. У Марыі і Максіміліяна было 16 дзяцей.

ДзеціПравіць

  • Ганна Аўстрыйская (1 лістапада 1549 — 26 кастрычніка 1580) — чацвёртая жонка караля Іспаніі Філіпа II, маці Філіпа III.
  • Фердынанд (28 сакавіка 1551 — 25 чэрвеня 1552)
  • Рудольф II (18 ліпеня 1552 — 20 студзеня 1612) — імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі
  • Эрнэст (15 ліпеня 1553 — 12 лютага 1595) — эрцгерцаг, штатгальтар Іспанскіх Нідэрландаў
  • Елізавета (5 чэрвеня 1554 — 22 студзеня 1592) — жонка караля Францыі Карла IX.
  • Марыя (27 ліпеня 1555 — 25 чэрвеня 1556)
  • Маціяс (24 лютага 1557 — 20 сакавіка 1619) — імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі
  • мёртванароджаны сын (20 кастрычніка 1557)
  • Максіміліян III (12 кастрычніка 1558 — 2 лістапада 1618) — эрцгерцаг, вялікі магістр Тэўтонскага ордэна і адміністратар Прусіі.
  • Альбрэхт VII (15 лістапада 1559 — 13 ліпеня 1621) — эрцгерцаг, штатгальтар Іспанскіх Нідэрландаў, муж іспанскай інфанты Ізабелы Клары Яўгеніі
  • Венцэль (9 сакавіка 1561 — 22 верасня 1578)
  • Фрыдрых (21 чэрвеня 1562 — 16 студзеня 1563).
  • Марыя (19 лютага 1564 — 26 сакавіка 1564)
  • Карл (26 верасня 1565 — 23 мая 1566)
  • Маргарэт (25 студзеня 1567 — 5 ліпеня 1633) — манашка
  • Элеанора (4 лістапада 1568 — 12 сакавіка 1580)
 
Імператар Максіміліян II з сям’ёй. Партрэт працы Джузэпэ Арчымбольда, каля 1553

БіяграфіяПравіць

Яна аказвала на сваіх сыноў, будучых імператараў Рудольфа і Маціяса, вялікі ўплыў. Марыя была дбайнай каталічкай і часта была нязгодна са сваім больш талерантным мужам. Пасля смерці мужа ў 1576 годзе яна вярнулася ў Іспанію ў 1582 г. Пасля вяртання яна сказала, што вельмі шчаслівая жыць у краіне, свабоднай ад ератыкоў.

Зноскі

  1. Lundy D. R. Maria von Habsburg, Infanta de España // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Dr. Constant v. Wurzbach Habsburg, Maria von Spanien // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt habenWien: 1856. — Т. 7. — S. 19.
  3. María de Austria // Diccionario biográfico españolReal Academia de la Historia, 2011. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. а б в г д е Kindred Britain
  5. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  6. а б в г д е ё Lundy D. R. The Peerage