Эрык Вальдэмар Лемінг (шведск.: Eric Valdemar Lemming; 22 лютага 1880 Гётэбарг — 5 чэрвеня 1930, Гётэбарг) — шведскі лёгкаатлет, трохразовы чэмпіён летніх Алімпійскіх гульняў.

Эрык Лемінг
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі пол
Спецыялізацыя лёгкая атлетыка
Нарадзіўся 22 лютага 1880(1880-02-22)[1][2][…]
Памёр 5 чэрвеня 1930(1930-06-05)[1][3] (50 гадоў)
Пахаванне
  • Усходнія могілкі[d][4]
Грамадзянства
Рост 190 см
Вага 88 кг[5]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лемінг спецыялізаваўся на кіданні дзіды, але на розных спаборніцтвах прымаў удзел у іншых дысцыплінах. На сваіх першых Алімпійскіх гульнях 1900 у Парыжы ён заняў чацвёртае месца ў скачку ў вышыню, скачку з шастом і кіданні молата. Таксама ён стаў восьмым у кіданні дыска, 12-м у скачку ў даўжыню, а ў трайным скачку яго вынік невядомы.

На пазачарговай Алімпіядзе 1906 у Афінах Лемінг удзельнічаў ўжо ў дзевяці дысцыплінах, і выйграў чатыры медалі — залатую ў кіданні дзіды і бронзавыя ў штурханні ядра, дзесяцібор’і і перацягванні ліны. Аднак гэтыя медалі лічацца неафіцыйнымі, бо спаборніцтвы арганізоўваў не Міжнародны алімпійскі камітэт.

Праз два гады Лемінг удзельнічаў у Гульнях 1908 у Лондане, на якіх кіданне дзіды было афіцыйна ўключана ў праграму. Ён стаў двухразовым чэмпіёнам у кіданні дзіды двума рознымі стылямі, а таксама спаборнічаў у кіданні молата і дыска (таксама двума стылямі).

На сваёй апошняй Алімпіядзе 1912 у Стакгольме Лемінг абараніў свой тытул у кіданні дзіды, усталяваўшы новы алімпійскі рэкорд, а таксама стаў чацвёртым у кіданні двума рукамі.

За сваю кар’еру Лемінг устанавіў пяць неафіцыйных рэкордаў свету ў кіданні дзіды. У 1912 годзе, пасля Алімпіяды, у Стакгольме ён паказаў вынік 62,34 м, і гэта стала першым афіцыйным рэкордам свету.

Зноскі

  1. а б в г Erik V Lemming — 1917.
  2. а б в 18800222 Lemming, Erik Valdemar // Sveriges dödbok Праверана 14 красавіка 2018.
  3. Eric Lemming // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Lemming, Eric // http://www.svenskagravar.se/gravsatt/66618122Svenskagravar.se. Праверана 14 красавіка 2018.
  5. Olympedia — 2006.