Эскадрон КАП «Друя»
Кавалеры́йскі эскадро́н Ко́рпуса ахо́вы паме́жжа «Дру́я» (польск.: Szwadron Kawalerii KOP «Druja») — васямнаццаты кавалерыйскі эскадрон Корпуса аховы памежжа часоў міжваеннай Польскай Рэспублікі, які знаходзіўся ў Друі ў 1925—1939 гадах.
Эскадрон Корпуса аховы памежжа «Друя» | |
---|---|
Szwadron Kawalerii KOP «Druja» | |
Гады існавання | 1925 — верасень 1939 |
Краіна | Польшча |
Падпарадкаванне | Корпус аховы памежжа |
Уваходзіць у |
Брыгада КАП «Вільна» (1925—1937) → Полк КАП «Глыбокае» (1937—1939) |
Тып | воінскае фарміраванне |
Колькасць | 85 жаўнераў |
Дыслакацыя | Друя |
Рыштунак | Кулямёты, мушкетоны, карабіны, шаблі |
Гісторыя
правіцьНа паседжанні палітычнага камітэта Рады міністраў Польскай Рэспублікі, якое адбывалася 21—22 жніўня 1924 года было прынята рашэнне аб стварэнні адмысловага ўзброенага фармавання для аховы ўсходняй мяжы, з прычыны чаго 12 верасня 1924 г. польскае Міністэрства вайсковых спраў выдала распараджэнне аб стварэнні Корпуса аховы памежжа, а 17 верасня таго ж года — дапаўненне з указаннем яго структуры[1]. На першым этапе арганізацыі гэтага вайсковага ўтварэння ў 1925 годзе быў сфармаваны 18-ы кавалерыйскі эскадрон, які ў сакавіку наступнага года стаў падпарадкоўвацца камандаванню шостай памежнай брыгады[2]. У склад падраздзялення ўвайшлі чатыры лінейныя ўзводы і дружына камандзіра. Склад эскадрона фармаваўся на ўзор кавалерыйскіх злучэнняў 1924 г. Адзінкай для фармавання быў 21-ы полк уланаў[3].
Эскадрон быў тактычнай адзінкай кавалерыі Корпуса аховы памежжа. Яго задачай з’яўляліся правядзенне пераследаў, патруляванне памежных тэрыторыяў удзень і ўначы, а таксама падтрымліванне сувязі паміж ротамі і стражніцамі і арганізацыя суправаджэння паштовых перадачаў. Гэтыя задачы падраздзяленне ажыццяўляла як у непасрэднай памежнай зоне, так і на іншых тэрыторыях, аддаленых ад мяжы не больш за 30 км. Да таго ж, эскадрон выконваў ролю арганізацыйнай і навучальнай адзінкі і гаспадарчага падраздзялення[4].
У сакавіку 1926 года эскадрон «Друя» быў перагрупаваны на польска-латвійскай мяжы і прыступіў да непасрэднага выканання сваіх абавязкаў[5].
У ліпені 1929 года кавалерыя Корпуса аховы памежжа падверглася рэарганізацыі: былі створаны дзве пяхотныя часткі. Падзел на часткі быў абумоўлены патрэбамі навучання і задачамі эскадрона паводле плана «Усход»[6]. Таксама, у ходзе рэалізацыі правіла, паводле якога адзінкі Корпуса называліся ў згоднасці з мясцовасцямі іх размяшчэння, эскадрон атрымаў назву «Друя», хаця нумарацыя часткі працягвала захоўвацца і была канчаткова скасавана ў 1931 г[7].
У 1932 ці 1934 годзе быў праведзены яшчэ адзін падзел эскадронаў, у выніку якога яны былі разбіты на тры інспекцыйныя групоўкі. У выніку гэтага падраздзяленне «Друя» увайшло ў склад паўночнага згуртавання эскадронаў Корпуса аховы памежжа[8]. Адміністрацыйнай адзінкай для эскадрона стаў батальён «Слабодка».
У 1938 годзе была здзейснена рэарганізацыя падпарадкавання і структураў кавалерыі Корпуса аховы памежжа. Памежныя адзінкі былі кваліфікаваны паводле адпаведных тыпаў адзінак у залежнасці ад месца іх дыслакацыі. Эскадрон «Друя» быў кваліфікаваны першай катэгорыяй. Па звестках аб стане эскадрона 20 лістапада 1938 г., у ім служылі 2 афіцэры, 1 прапаршчык, 8 кваліфікаваных унтэр-афіцэраў, 2 звыштэрміновыя афіцэры і 72 уланы. Рыштунак складаўся з 2 цяжкіх (станкавых) і 2 ручных кулямётаў, 73 карабінаў і 76 шабляў. У стайні ўтрымліваліся 83 верхавыя коні. Паводле адміністрацыйнага падпарадкавання, эскадрон уваходзіў у склад палка «Глыбокае»[9].
Падчас частковай вайсковай мабілізацыі, праведзенай 23 сакавіка 1939 г., падраздзяленне было перагрупавана ў раён Велюня, дзе быў арганізаваны падрыхтоўчы полк кавалерыі Корпуса аховы памежжа, падпарадкаваны камандаванню чацвёртай акругі КАП[10]. Пасля таго, як падрыхтоўчы полк быў перафармаваны ў 1-ы кавалерыйскі полк Корпуса аховы памежжа, у маі 1939 года кавалерыйскі эскадрон «Друя» быў ліквідаваны, а яго капітан, ротмістр Гвідон Саломан, стаў начальнікам гаспадарчага эскадрона пры гэтым палку[11].
Арганізацыя
правіць
|
|
Камандзіры
правіцьЗноскі
правіць- ↑ Дамінічак 1992, с. 111.
- ↑ Канстанкевіч, Прохвіч, Руткевіч 2003, с. 26.
- ↑ Канстанкевіч, Прохвіч, Руткевіч 2003, с. 21.
- ↑ Фалькевіч 1925, с. 4—6.
- ↑ Канстанкевіч, Прохвіч, Руткевіч 2003, с. 28.
- ↑ Канстанкевіч, Прохвіч, Руткевіч 2003, с. 35.
- ↑ Вішнеўская, Проміньская 2013, с. 2.
- ↑ Канстанкевіч, Прохвіч, Руткевіч 2003, с. 44.
- ↑ Канстанкевіч, Прохвіч, Руткевіч 2003, с. 58.
- ↑ Прохвіч 2003, с. 72.
- ↑ Міякоўскі, Раждзественскі 2013, с. 16.
- ↑ Прохвіч 1994, с. 158.
- ↑ Міякоўскі, Раждзественскі 2013, с. 14.
Літаратура
правіць- Анджэй Канстанкевіч, Ежы Прохвіч, Ян Руткевіч. Korpus Ochrony Pogranicza 1924—1939. — Варшава: Barwa i Broń, 2003. — ISBN 83-900217-9-4.
- Генрык Дамінічак. Granica wschodnia Rzeczypospolitej Polskiej w latach 1919—1939. — Варшава: Wydawnictwo Naukowe PWN, 1992. — ISBN 83-01-10202-0.
- Ежы Прохвіч. Korpus Ochrony Pogranicza w przededniu wojny, Część I. Powstanie i przemiany organizacyjne KOP do 1939 r.. — «Wojskowy Przegląd Historyczny» №3(149)/1994. — Варшава: Czasopisma Wojskowe, 1994. — С. 148—160. — ISBN 0043-7182.
- Ежы Прохвіч. Formacje Korpusu Ochrony Pogranicza w 1939 roku. — Варшава: Neriton, 2003. — ISBN 83-88973-58-4.
- Івона Вішнеўская, Катажына Проміньская. Wstęp do inwentarza zespołu archiwalnego „Brygada Korpusu Ochrony Pogranicza «Wilno»”. — Шчэцін: Archiwum Straży Granicznej, 2013.
- Крыштаф Міякоўскі, Павел Раждзественскі. Kawaleria Korpusu Ochrony Pogranicza. Wielka księga jazdy polskiej 1918-1939. Tom 44. — Варшава: Edipresse Polska SA, 2013. — ISBN 978-83-7769-888-4.
- Станіслаў Фалькевіч. Korpus Ochrony Pogranicza. W pierwszą rocznicę objęcia służby na wschodniej granicy Rzeczypospolitej 1924-1925. — Варшава: Ministerstwo Spraw Wojskowych, 1925.