Эсперанція

краіна эсперанта-размаўлялых па ўсім свеце

Эспера́нція ці Эсперанці́да (па эсперанта: Esperantio, Esperantujo ці Esperanto-lando) - нефармальная назва для супольнасці людзей, што гавораць на эсперанта, і іх культуры.

 Эсперанція

Гісторыя правіць

 
Тэрыторыя Морэснэт.

Хаця некалькі дзяржаўных утварэнняў у розны час абвяшчалі аб жаданні ўжываць эсперанта ў якасці дзяржаўнай мовы (Морэснэт і Рэспубліка Вострава Ружы) гэтыя тэрыторыі не называлі Эсперантыяй.

Слова Esperantio ужывае ў сваіх дакументах міжнародная арганізацыя Esperanta Civito[1], якая абвяшчае сябе "суб'ектам міжнароднага права" і мае асобныя атрыбуты дзяржаўнасці (канстытуцыя, партыі, парламент). Пік дзейнасці Esperanta Civito прыйшоўся на 2001-2003 гады. У 2007 годзе група пісьменнікаў і паэтаў абвясціла аб стварэнні Рэспублікі Эсперанта - пародыі на Esperanta Civito[2].

Бібліяграфія правіць

  • Н. Л. Гудсков. Страна Эсперантия: карманная энциклопедия. Москва, АСТ, 2006. ISBN 5-17-038545-5

Зноскі