Эстонія (таварыства)

Эстонія (англ.: Estonia selts) — эстонскае музычна-пеўчае таварыства, заснаванае ў 1865 годзе ў Таліне. Першым прэзідэнтам таварыства быў Раман Антропаў.

Эстонія
Краіна
Адміністрацыйны цэнтр
Заснаванне
Дата заснавання 1865

На першым пеўчым свяце мужчынскі хор таварыства атрымаў дыплом за першае месца. У 1871 годзе пры «Эстоніі» была створана тэатральная трупа, а ў 1906 па ініцыятыве Паўля Піна і Тэадора Альтэрмана — тэатр «Эстонія». У 1896 і ў 1910 гадах таварыства арганізоўвала VI і VII пеўчыя святы. «Эстонія» спыніла сваё існаванне ў 1940 годзе. Адноўленае таварыства зноў пачало функцыянаваць у 1990 годзе.