Эфект Штарка, з’ява Штарка — з’ява расшчаплення і зруху ўзроўняў энергіі атамаў, малекул і крышталёў пад уздзеяннем знешняга электрычнага поля. Адкрыты ў 1913 годзе нямецкім фізікам І. Штаркам.

У атмасферах зорак эфект Штарка ўзнікае, напрыклад, пры праходжанні зараджаных часціц побач з паглынаючым або выпраменьваючым атамам. Вымярэнне пашырэння спектральных ліній, абумоўленага эфектам Штарка, дазваляе ацаніць канцэнтрацыю зараджаных часціц у атмасферах зорак.

Літаратура правіць