Эфект матыля (фільм)

«Эфект матыля» (англ.: The Butterfly Effect) — амерыканскі фільм 2004 года. У галоўных ролях задзейнічаны Эштан Кутчэр і Эмі Смарт. Сцэнарый адсылае да паняцця эфекта матыля з тэорыі хаосу. Карціна была намінаваная на прэмію «Сатурн» у катэгорыі «Найлепшы навукова-фантастычны фільм».

Эфект матыляM:
англ.: The Butterfly Effect
Постар фільма
Жанр навукова-фантастычны фільм[d][3][4], фэнтэзійны фільм[5][6], крымінальны трылер[d], драматычны фільм[7][8] і psychological thriller film[d]
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія BenderSpink[d], FilmEngine[d] і Katalyst Films[d]
Працягласць 120 ± 1 хв.
Краіна
Мова англійская
Год 22 студзеня 2004[1], 26 жніўня 2004[2] і 2004
Наступны фільм The Butterfly Effect 2[d]
IMDb ID 0289879
Афіцыйны сайт

Па меры сталення Эван Трэборн і яго сябры (Лені, брат і сястра Келі і Томі Мілеры) перажывалі цяжкія псіхалагічныя траўмы, у выніку чаго ў Эвана часта здараліся правалы памяці. Джордж Мілер (Эрык Штольц), Бацька Келі і Томі прымушаў дзяцей і Эвана да здымак у дзіцячай парнаграфіі; Эвана амаль задушыў бацька Джэйсан Трэборн (Кіт Рэні), якога затым забілі ахоўнікі; гуляючы з дынамітам, Лені выпадкова забіў маці і яе маленькую дачку; Томі жыўцом спаліў сабаку Эвана.

Праз сем гадоў, забаўляючы дзяўчыну ў пакоі інтэрната, Эван выяўляе, што калі чытае свае падлеткавыя дзённікі, можа падарожнічаць ў часе і змяняць мінулае. Яго падарожжа ў часе тлумачаць частыя правалы памяці, якія ён адчуваў у дзяцінстве, паколькі гэта былі моманты, калі яго дарослая асоба захапіла яго свядомасць, напрыклад, калі бацька душыў яго, зразумеўшы, што ў Эвана таксама ёсць здольнасць падарожнічаць у часе. Аднак у яго перагледжанага выбару ёсць наступствы, якія рэзка змяняюць цяперашняе жыццё. Напрыклад, яго таймлайн прыводзіць да альтэрнатыўных версій будучыні, у якім ён аказваецца то студэнтам каледжа, то зняволеным, які трапіў у турму за забойства Томі, то бязрукім інвалідам-калясачнікам. У рэшце рэшт ён разумее, што, нягледзячы на добрыя намеры выправіць мінулае, яго дзеянні прыводзяць да непрадбачаных наступстваў, ад якіх жудасна пакутуе ён сам або хто-небудзь з яго сяброў. Больш за тое, перажыванне новых успамінаў за дзясяткі гадоў з альтэрнатыўных часовых ліній выклікае ў яго пашкоджанне мозгу і моцныя насавыя крывацёкі. У рэшце рэшт Эван прыходзіць да высновы, што ў яго і яго сяброў ніколі не будзе добрай будучыні, пакуль ён працягвае змяняць мінулае, і разумее, што не дапамагае ім, а прычыняе боль.

Альтэрнатыўныя фіналы

правіць

Далей версіі фільма разыходзяцца.

У пракатнай версіі Эван глядзіць відэа, як упершыню знаёміцца з Келі. Ён вяртаецца ў гэты момант і замест звычайнага знаёмства кажа Келі: «Я цябе ненавіджу, і калі ты яшчэ раз да мяне падыдзеш, я заб’ю цябе і тваю чортаву сям’ю». Келі плача і ўцякае. Далей ідуць кадры, з якіх зразумела, што Келі і Томі засталіся жыць з маці пасля разводу з Мілерам-старэйшым.

Эван прыходзіць у сябе ў інтэрнаце, дзе жыве з Лені: ні ён, ні Лені не знаёмыя ні з Келі, ні з Томі. Эван разам з Лені спальвае дзённікі, заяўляючы, што разабраўся ў сабе. У канцы фільма Эван, які стаў паспяховым псіхолагам, ідзе па Нью-Ёрку і сустракае сталую Келі. Затым ідзе адзін з варыянтаў заканчэння фільма:

  1. Афіцыйнае кінапракатнае. Галоўныя героі па чарзе аглядаюцца і разыходзяцца ў розныя бакі[14].
  2. Адкрыты. Эван заварочваецца і ідзе ўслед за Келі[15].
  3. Шчаслівы. Павярнуўшыся адначасова, Келі і Эван знаёмяцца[16].

У рэжысёрскай версіі Эван глядзіць відэа, дзе яго маці рыхтуецца нараджаць. Эван забівае сябе ва ўлонні маці, абматаўшы і зацягнуўшы вакол горла пупавіну[17].

У ролях

правіць
Акцёр Роля
Эштан Кутчэр Эван Трэборн Эван Трэборн
Эмі Смарт Келі Мілер Келі Мілер
Элдэн Хэнсан Лені Лені
Уільям Лі Скот Томі Мілер Томі Мілер
Джон Патрык Амедоры Эван у 13 гадоў Эван у 13 гадоў
Ірэн Гаравая Келі ў 13 гадоў Келі ў 13 гадоў
Кевін Шміт Лені ў 13 гадоў Лені ў 13 гадоў
Джэсі Джэймс Томі ў 13 гадоў Томі ў 13 гадоў
Логан Лерман Эван у 7 гадоў Эван у 7 гадоў
Сара Відоўз Келі ў 7 гадоў Келі ў 7 гадоў
Джэйк Кезэ Лені ў 7 гадоў Лені ў 7 гадоў
Кэмеран Брайт Томі ў 7 гадоў Томі ў 7 гадоў
Кевін Дзюранд Карлас, сукамернік Эвана Карлас, сукамернік Эвана
Мелора Уолтарс Андрэа, маці Эвана Андрэа, маці Эвана
Эрык Штольц Джордж Мілер, бацька Келі і Томі Джордж Мілер, бацька Келі і Томі
Калум Кіт Рэні Джэйсан, бацька Эвана Джэйсан, бацька Эвана
Ітан Саплі Тампер Тампер

Выдаленыя сцэны

правіць

У рэжысёрскай версіі фільма прысутнічаюць сцэны, выразаныя з фінальнай версіі[18]:

  • Эван даведваецца, што яго дзед таксама мог перамяшчацца ў часе і, як і бацька, быў прызнаны вар’ятам.
  • Маці Эвана распавядае, што да яго нараджэння была цяжарная двойчы, і абодва дзіцяці нарадзіліся мёртвымі. Гэта значыць маецца на ўвазе, што здольнасці адпраўлення ў мінулае перадаюцца па спадчыне (гэтая ідэя згадваецца ў другой частцы фільма). Мёртванароджаныя дзеці спачатку нараджаліся і жылі сваім жыццём, але, высветліўшы, што змяненне мінулага прыводзіць да яшчэ больш горшых наступстваў (гэтая ідэя разгорнута ў другой і трэцяй частках фільма), прынялі рашэнне вярнуцца ва ўлонне маці і забіць сябе. Што зрабіў і Эван ў альтэрнатыўным фінале.
  • Эван з маці ідуць да варажбіткі, якая кажа, што Эван не мае лініі жыцця.
  • Уначы ў турме зняволеныя прыходзяць у камеру Эвана, каб згвалтаваць яго. На наступны дзень зняволеныя публічна чытаюць дзённікі Эвана.
  • Больш доўгая размова Эвана з маці, якая знаходзіцца ў бальніцы.
  • У канадскай версіі фільма прысутнічаюць сцэны з аголенай натурай.

Саўндтрэк

правіць
  • Oasis — «Stop Crying Your Heart Out»
  • Bauhaus — «Dark Entries»
  • Departure Lounge — «Alone Again and»
  • AP2 — «The End»
  • AP2 — «Heroin Hate»
  • Jimmy Eat World — «Hear You Me»
  • The Chemical Brothers — «My Elastic Eye»
  • Even Rude — «When Animals Attack»
  • Scott Eversoll — «Sittin’ Single»
  • Brian Ginsberg — «Something Static»
  • Triggerpimp — «Lost»
  • The Jon Spencer Blues Explosion — «The Midnight Creep»

Інструментальная музыка

правіць
  1. Evan’s Plan / Evan & Mom (2:49)
  2. Mom and Evan / Evan’s Drawing (2:07)
  3. In the Basement / Knife Blackout (1:27)
  4. Going to See Dad (0:24)
  5. Jason’s Funeral (0:48)
  6. Lenny’s Explosive Flash / Hypnosis (3:10)
  7. Tommy’s Right Hook / We’re moving (1:26)
  8. Burnt Crockett (1:37)
  9. Drive to See Lenny / Inside Lenny’s Room (2:16)
  10. The Mailbox (1:14)
  11. The Diner (1:06)
  12. Kayleigh’s Funeral (1:40)
  13. Evan’s Warning (2:53)
  14. Sorority Strut (1:00)
  15. Evan Kills Tommy (2:04)
  16. Prison Escape (0:47)
  17. Prison (1:07)
  18. Stigmata Flashback (0:52)
  19. Evan & Kayleigh / Kayleigh Loves Lenny (2:42)
  20. Blowing Up Kayleigh (1:14)
  21. Lockdown Lenny / Send You a Postcard (3:15)
  22. Evan’s Escape (1:48)
  23. Everyone’s Fixed Memories / The Butterfly Effect Reprise (3:20)

Зноскі

правіць
  1. выгрузка даных FreebaseGoogle.
  2. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 14 красавіка 2017.
  3. а б в http://www.imdb.com/title/tt0289879/ Праверана 8 красавіка 2016.
  4. а б в г http://www.metacritic.com/movie/the-butterfly-effect Праверана 8 красавіка 2016.
  5. http://www.imdb.com/title/tt0106308/ Праверана 8 красавіка 2016.
  6. http://www.filmaffinity.com/en/film235464.html Праверана 8 красавіка 2016.
  7. http://www.adorocinema.com/filmes/filme-44449/ Праверана 8 красавіка 2016.
  8. http://www.filmaffinity.com/es/film235464.html Праверана 8 красавіка 2016.
  9. а б в г http://stopklatka.pl/film/efekt-motyla Праверана 8 красавіка 2016.
  10. а б в г http://www.allocine.fr/film/fichefilm_gen_cfilm=44449.html Праверана 8 красавіка 2016.
  11. а б https://www.siamzone.com/movie/m/2064 Праверана 8 красавіка 2016.
  12. а б в г д е ё ж з і к л м http://www.imdb.com/title/tt0289879/fullcredits Праверана 8 красавіка 2016.
  13. а б в г д е ё ж з і к л м н о Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
  14. Официальная концовка (theatrical cut). YouTube (20 ліпеня 2014). Праверана 23 сакавіка 2019.
  15. Открытая концовка (open ending). YouTube (20 ліпеня 2014). Праверана 23 сакавіка 2019.
  16. Счастливая концовка (happy ending). YouTube (20 ліпеня 2014). Праверана 23 сакавіка 2019.
  17. Режиссёрская концовка (Director's cut ending). YouTube (20 ліпеня 2014). Праверана 23 сакавіка 2019.
  18. Сравнение режиссёрской и театральных версий (англ.)(недаступная спасылка). Movie-Censorship.com. Архівавана з першакрыніцы 30 красавіка 2013. Праверана 22 мая 2013.

Спасылкі

правіць