Эдуард Аляксандравіч Мазько

(Пасля перасылкі з Э. А. Мазько)

Эдуард Аляксандравіч Мазько (29 жніўня 1970, вёска Махро Іванаўскага раёна — 20 чэрвеня 2011, Гродна) — беларускі гісторык, паэт. Кандыдат гістарычных навук (2003)[1].

Эдуард Мазько
Дата нараджэння 29 жніўня 1970(1970-08-29)
Месца нараджэння
Дата смерці 20 чэрвеня 2011(2011-06-20) (40 гадоў)
Месца смерці
Род дзейнасці пісьменнік, паэт
Навуковая сфера гісторыя
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук
Альма-матар

Біяграфія правіць

Скончыў гістарычны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў у музеі Максіма Багдановіча, у 1990-я актыўна друкаваў вершы, уваходзіў у верш-гурт «Дыяген» — суполку гродзенскіх літаратараў. Як паэт, абапіраўся на лепшыя традыцыі заходнееўрапейскага сюррэалізму і дэкадансу, а таксама на мастацка-эстэтычныя пошукі айчыннага прыгожага пісьменства пачатку ХХ ст.

Выкладаў у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы сацыялогію культуры, культуралогію.

У 2003 абараніў кандыдацкую дысертацыю пра Беларускую хрысціянскую дэмакратыю ў міжваенны час, працаваў над доктарскай дысертацыяй, прысвечанай беларускай народнай культуры[2].

20 чэрвеня 2011 заўчасна памёр.

У 2012 годзе ў Варшаве выйшла пасмяротная кніга паэзіі «Займеннікі».

Зноскі

  1. Анатоль Брусeвіч. Наднёманскі край сумуе: 9 дзён таму памёр Эдуард Мазько. Твой стыль (18 ліпеня 2011).(недаступная спасылка)
  2. Памёр паэт, навуковец Эдуард Мазько. Радыё Свабода (18 ліпеня 2011).