Юба-Сіці (англ.: Yuba City) — горад у Каліфорніі, цэнтр акругі Сатэр. Насельніцтва — 64 925 чалавек (2010). Знаходзіцца за 64 км (40 міль) на поўнач ад Сакрамента. Заснаваны ў 1849 годзе на землях, якія належалі Джону Сатэру, стаў цэнтрам акругі ў 1864 годзе.
Юба-Сіці
|
|
Герб |
Сцяг |
|
|
У Юба-Сіці пражывае адна з найбуйнейшых сікхскіх абшчын за межамі Індыі, і горад вядомы як месца правядзення штогадовага парада сікхаў. Плошча горада — 38 км², з іх зямля — 37,758, вадой занята 0,2 км².
Год |
Колькасць
|
2010
|
64 925
|
[4][5]
|
2020
|
70 117
|
[3]
|
|