Юдыт Хёрндаль (швед. Judith Hörndahl, 6 верасня 1883 — 12 красавіка 1969) — шведская оперная спявачка (сапрана).

Юдыт Хёрндаль
Род дзейнасці акцёрка
Дата нараджэння 6 верасня 1883(1883-09-06)
Месца нараджэння
Дата смерці 12 красавіка 1969(1969-04-12) (85 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Юдыт Хёрндаль нарадзілася ў 1883 г. у Хельсінгбаргу. У сям’і з шасці дзяцей яна была пятай. Яе бацькамі былі Франс Вільгельм Хёрндаль і Сесілія Сегерстрэм. Усе дзеці да дасягнення паўналецця атрымалі добрую адукацыю. Хёрндалі былі музычнай сям’ёй, і ўсе дзеці вучыліся граць на якім-небудзь музычным інструменце. Юдыт рана праявіла пеўчыя здольнасці і з дзяцінства выступала ў Лундскім кафедральным саборы.

У 1902 годзе Юдыт пачала наведваць заняткі ў стакгольмскай Каралеўскай вышэйшай музычнай школе, яе выкладчыкам была оперная спявачка і педагог Дагмар Мёлер. У 1906 г. Юдыт атрымала свае першыя ролі ў Каралеўскай оперы ў Стакгольме і выбрала кар’еру опернай спявачкі. У Каралеўскай оперы яна выступала да 1913 года, затым адправілася ў Германію вучыцца спевам ў Франца Цімермана. Яна вучылася год у Цымермана і некаторы час займалася з Хапоферам, аднак пачалася Першая сусветная вайна, і заняткі прыйшлося спыніць. У гэтыя гады Юдыт Хёрдаль выступала з канцэртамі, часцей за ўсё ў Паўднёвай Швецыі.

У 1916—1931 гг. Юдыт выступала ў Лундзе канцэртнай спявачкай і дала 31 канцэрт. У 1924 г. яна атрымала пасаду ў кансерваторыі, пасля чаго яна пачала выкладаць гранню на фартэпіяна і спевы ў школах у Сконе. З 1925 па 1926 гг. яна працавала ў школе ў Трэлебарг, з 1926 па 1947 гг. — у вышэйшай агульнаадукацыйнай школе для дзяўчынак у Хельсінгбаргу, а затым у Winzellska skolan.